Top.Mail.Ru

                 Заняткі

2024-03-18 00:21 Классный час "Евгений Наумович Карпенков –  гордость заболотской земли"   Усё пакінуць след павінна, Бо, як пачаўся белы свет, Прамень, пясчынка і расінка Нязменна пакідаюць след.          ...
Гасцёўня “Славутыя людзі Забалаччыны”
2024-03-17 20:30 Гасцёўня “Славутыя людзі Забалаччыны”   Усё пакінуць след павінна, Бо, як пачаўся белы свет, Прамень, пясчынка і расінка Нязменна пакідаюць след                                П. Броўка Мэты...

 УДЗЕЛ У КОНКУРСАХ І ПРАЕКТАХ

У 2019 – 2023 гг. актывісты музея, удзельнікі гісторыка-краязнаўчай секцыі школьнага навуковага таварыства вучняў “Шлях у навуку”, навучэнцы школы, іх кіраўнікі Ф.С. Войшніс, Л.П. Мар’янская прымалі ўдзел міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсах, атрымалі дыпломы рознай вартасці, пахвальны водзыў, падзяку, сертыфікаты ўдзельнікаў.

У абласным конкурсе “Маёй зямлі невядомыя тайны” (намінацыя “Незвычайныя знаходкі”) Анастасія Мінгілевіч (кіраўнік Ф. С. Войшніс) заняла І месца.

Кіраўнік музея Ф.С. Войшніс прыняла ўдзел у ХVІІІ рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцаў моладзі. Атрымала дыплом І ступені ад міністра адукацыі І.В. Карпенка за распрацоўку матэрыялаў “Няхай  жыве ў пластах гадоў той даўняй славы адгалосак!” Яна прадставіла вопыт работы ДУА “НПК Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа”, дзе найважнейшую ролю ў фарміраванні грамадзянскай пазіцыі школьнікаў адыгрывае этнаграфічны музей. Прапанаваны практычныя матэрыялы, напрацаваныя кіраўнікамі музея, аб’яднання “Спадчына”, факультатыва “Воранавазнаўства”, гурткоў краязнаўчага накірунку, навуковага таварыства вучняў “Шлях у навуку”: распрацоўкі экскурсій, святаў, абрадаў, урокаў, заняткаў, даследчыя работы.

Анастасія Мінгілевіч (кіраўнік Ф. С. Войшніс) удзельнічала ў VI адкрытай абласной краязнаўчай навукова-практычная канферэнцыі навучэнцаў “Край Гарадзенскі” (2019) (секцыя “Этнічная разнастайнасць Гродзеншчыны”) з даследчай працай “Жаночы народны касцюм Забалацкага строю”. Заняла  І месца ў раённым этапе, атрымала дыплом І ступені ў абласной краязнаўчай навукова-практычная канферэнцыі навучэнцаў “Край Гарадзенскі”.

Анастасія Мінгілевіч (кіраўнік Ф.С. Войшніс) распрацавала праект і прадставіла на завочную алімпіяду “Адкрываю свет педагагічнай прафесіі” ў  Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, педагагічны факультэт  на тэму: “Выдатныя педагогі Забалаччыны”. Атрымала дыплом І ступені. Яе работа размешчана на сайце педагагічнага факультэта  Гродзенскага педагагічнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Вадзім Мар’янскі (кіраўнікі Ф.С. Войшніс і Л.П. Мар’янская) прыняў удзел  ХІV раённай  навукова-практычнай   канферэнцыі “Дарога ў будучыню” (гісторыка-краязначая секцыя). Даследчая работа “Героі-абаронцы партызанскага атрада імя Катоўскага на Воранаўшчыне” (дыплом ІІ ступені).

Вадзім Мар’янскі (кіраўнікі Ф.С. Войшніс і Л.П. Мар’янская) удзельнічаў у  героіка-патрыятычнай акцыі “Вялікай Перамозе – 75!” Намінацыя “Сваіх герояў не забудзем імёны”. ІІ месца ў раённым этапе, дыплом за ІІІ месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурса “Не меркнет летопись побед”.

 У Мінску 3 мая 2019 праходзілася ХІІ Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя “Вялікая Айчынная вайна ў 1941–1945 гг. у гістарычнай памяці народа”, на якой выступіў Вадзім Мар’янскі (кіраўнікі Ф.С. Войшніс і Л.П. Мар’янская). Па выніках правядзення канферэнцыі Вадзім Мар’янскі атрымаў пахвальны водзыў, а Л. П. Мар’янская за падрыхтоўку да конкурсу –   падзяку.

Каманда “Спадчына” ў 2019 годзе прымала ўдзел у міжрэгіянальным сеткавым праекце “Падарожжа па школьных музеях Гродзеншчыны “Да суседзяў” пад кіраўніцтвам Л. П. Мар’янскай. За актыўны ўдзел каманда атрымала сертыфікат (сакавік, 2019).

На працягу верасня 2019 года па май 2020 года Вадзім Мар’янскі, навучэнец 11 класа, пад кіраўніцтвам Л.П. Мар’янскай прымаў удзел у міжнародным праекце “Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдаве і Украіне 2.0”. У межах конкурсу “Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці” за даследчую работу “Беражыце сямейны альбом” узнагароджаны дыпломамі.

Актывісты музея Вадзім Мар’янскі, Анастасія Мінгілевіч, Раман Явейшыс прынялі ўдзел у  рэспубліканскай акцыі “Я гэты край радзімаю заву”, занялі прызавыя месцы. Так, у рэспубліканскім конкурсе даследчых работ “Малая радзіма вялікіх людзей” (намінацыя “Пуцявінамі маіх землякоў)  Мар’янскі Вадзім, навучэнец 11 класа, (кіраўнікі Л. П. Мар’янская  і Ф.С. Войшніс) заняў І месца ў раённым этапе. У рэспубліканскім  конкурсе творчых работ “Малая радзіма вялікіх людзей” (намінацыя “Постаці слаўныя краю майго”)  работа “Карпянкоў Яўгеній Навумавіч – гонар Забалаччыны” Анастасіі Мінгілевіч, навучэнкі 9 “А” класа, (кіраўнік Ф.С. Войшніс)заняла І месца ў раённым этапе. Работа арыгінальная, знайшла сваё адлюстраванне ў газеце “Пераходны ўзрост” 27.03.2020 пад назвай “Ён – лепшы”.

Прыняў удзел у гэта жа намінацыі, напісаў творчую работу  “Карпянкова Аляксандра Дзмітрыеўна – выдатны педагог Забалаччыны” Раман Явейшыс, вучань 10 класа,  (кіраўнік Ф.С. Войшніс), заняў  ІІ месца ў раённым этапе.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” (намінацыя “Скарбонка краязнаўчых знаходак”) прыняла ўдзел Мінгілевіч Анастасія, навучэнка 9 “А” класа, (кіраўнік Ф. С. Войшніс ) са справаздачай “Шархуны – унікальны экспанат гісторыка-этнаграфічнага музея “Спадчына”,  заняла ІІІ месца ў раённым і абласных этапах. Атрымала дыплом ІІІ ступені ад ДУА “Гродзенскага абласнога цэнтра турызма і краязнаўства”. Прайшла І тур  рэспубліканскага конкурсу “Скарбонка краязнаўчых знаходак”. Прыняла ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці”. Атрымала Дыплом І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь [11, с. 3],[3, с. 15],[21, с. 14].

Вадзім Мар’янскі, навучэнец 11 класа, пад кіраўніцтвам Л.П.Мар’янскай  прымаў удзел у конкурсе “Радкі памяці” ў рамках ІІ Рэспубліканскага маладзёжнага фестываля-конкурса “МЕДЫЯСФЕРА 2020”. Яны атрымалі падзяку за ўдзел у конкусе ад установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

Явейшыс Раман, вучань 10 класа, (кіраўнік Ф.С.Войшніс) прыняў удзел у ХVIІ Рэспубліканскім  турыстычным конкурсе “Пазнай Беларусь” (намінацыя “Расказ аб малой радзіме”). 

Анастасія Мінгілевіч (кіраўнік Ф.С.Войшніс) і Вадзім Мар’янскі (кіраўнікі Л.П. Мар’янская  і Ф.С. Войшніс) прынялі ўдзел у раённым этапе VIІ адкрытай абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў “Край Гарадзенскі” ў намінацыях “Людзі зямлі Гродзенскай” і “Гродзеншчына ў гады  Вялікай Айчыннай вайны”, занялі два  ІІ месцы.

У лютым 2020 года ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі праходзіў раённы этап абласнога конкурсу ваенна-патрыятычных медыяпраграм “Ганаровае званне – салдат  Беларусі”. Фотарэпартаж Вадзіма Мар’янскага (кіраўнік Л.П. Мар’янская)  быў адзначаны дыпломам за ІІІ месца.

У конкурсе літаратурных работ, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, “Великая Победа: наследие и наследники” прынялі ўдзел 7 навучэнцаў ДУА “НПК Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа”, актывістаў музея.  З іх –  3 прызавыя. У намінацыі “Мае сваякі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” ІІ месца ў Вікторыі Краеўскай (кіраўнік Г.А. Пакуліс), у намінацыі  “Нашым хлопцам ёсць з каго браць прыклад!” ІІ месца ў Віялеты Врублеўскай (кіраўнік Г.А. Пакуліс), ІІІ месца ў Рамана Явейшыса (кіраўнік Ф.С.Войшніс).

Стаў пераможцам раённай віктарыны “Этот день мы приближали как могли”, прысвечанай  75 Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, заняў ІІІ месца Вадзім Мар’янскі (кіраўнік Л.П.Мар’янская). Матэрыял поўнасцю адпавядае патрабаванням, арыгінальна аформлены .

Ф.С. Войшніс і Л.П. Мар’янская ў намінацыі “Кам’ютарная квест гульня” (раённы этап обласнога конкурса музейных квестаў “Хроніка Вялікай Перамогі”, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне) атрымалі І месца. Камп’ютарная квест-гульня “Дарогамі ваенных гадоў” носіць краязнаўчы характар, глыбока раскрывае змест падзей, якія праходзілі на тэрыторыі Гродзеншчыны.  У ёй крэактыўна пададзены матэрыял.

Савет школьнага музея (кіраўнікі Ф.С. Войшніс, Л.П. Мар’янская) прыняў удзел  ва Усебеларускай  акцыі “Народная летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”, якая прысвечана 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”. Прадставілі ўспаміны з фотаздымкамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы С.К. Конана, М.І. Козіча, Г.А. Пабудка, А.В.Чарняка. Накіраваны работы ў інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Анастасія Мінгілевіч (кіраўнікі Ф.С. Войшніс, Л.П. Мар’янская) прыняла ўдзел у ХV раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню” (секцыя гісторыі). Даследчая работа “Патрыятычная сям’я Будзько. Іх жыццё – подзвіг!” (ІІІ месца ў раёне).

Ф.С. Войшніс прыняла ўдзел ў І Рэспубліканскім конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, які праходзіў у ліпені-жніўні 2020 г., арганізаваным Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Атрымала Дыплом пераможцы ў намінацыі “Краязнаўчы далягляд” .

Явейшыс Раман (кіраўнік Ф.С. Войшніс) прыняў удзел ў рэспубліканскім конкурсе “Скарбы маёй сям’і” ў намінацыі “Гісторыя з сямейнага альбом”. Работа адпраўлена ў газету “Пераходны ўзрост”

Ф.С. Войшніс і Вадзім Мар’янскі прынялі ўдзел у рэспубліканскім творчым конкурсе “Пад знакам Года малой радзімы!” у катэгорыі “Рэгіянальныя друкаваныя СМІ”.

Анастасія Фірыновіч (кіраўнікі Ф.С. Войшніс, Л.П. Мар’янская) атрымала дыплом ІІІ ступені ад ДУА “Гродзенскага абласнога цэнтра турызма і краязнаўства”. Яна стала пераможцам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея” ў намінацыі “Крыніца духоўнасці”.

Мінгілевіч Анастасія (кіраўнікі Ф.С. Войшніс, Л.П. Мар’янская) заняла ІІІ месца ў раённым этапе  рэспубліканскага конкурса “Вайны свяшчэнныя старонкі навякі ў памяці людской” у намінацыі “Іх імёнамі названы”.

Са студзеня 2021 года актыў музея прымаў удзел у абласным турыстычна-краязнаўчым праекце Ад вытокаў да будучыні”.

               Чапля Іаанна (кіраўнік Ф.С. Войшніс)  прымала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў (намінацыя “Гісторыя роднага краю”). Яна заняла ІІІ месца ў раённым этапе і дыплом за ІІІ месца ў абласным этапе.  У даследчай рабоце  “Забалаць: учора і сёння”, якая складаецца з 88 старонак,  адлюстраваны падзеі і факты гісторыі Забалаці, гісторыя адукацыі ў нашым паселішчы з 1864 г  да сённяшніх дзён, помнікі археалогіі нашай мясцовасці, даследаванні па тапаніміцы. Была праведзена ўсебаковая пошукавая праца, падрабязна апісаны   даследаванні.  Работа суправаджаецца фотаздымкамі, архіўнымі матэрыяламі, картамі-схемамі, выпіскамі з пісьмовых крыніц.

У гэтым жа конкурсе, у намінацыі  “Культурная спадчына”  Мінгілевіч Анастасія (кіраўнікі Войшніс Ф.С. і Мар’янская Л.П.) заняла ІІ месца ў раённым этапе. Даследчая работа “Мова Забалацкіх дываноў” апавядае 

 пра гісторыю ткацкага майстэрства, знаёміць  з тэхналогіяй ткацтва і ткацкіх вырабаў, паведамляе аб самых знакамітых ткачыхах-умельцах нашай мясцовасці. Дзякуючы тканым  вырабам, мы даведаліся пра думалі нашы продкі, аб чым марылі, што яны любілі, чаго баяліся, каго паважалі і што хацелі расказаць нам, сваім нашчадкам.

         Актывісты музея Краеўская Вікторыя, Мінгілевіч Анастасія, Чапля Іаанна (кіраўнікі Войшніс Ф.С. і Мар’янская Л.П.) прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе этнаграфічных музеяў (экспазіцый).  У намінацыі “Лепшы этнаграфічны музей” занялі І месца ў раённым этапе. Узнагароджаны дыпломамі ІІ ступені ад ДУА “Гродзенскага абласнога цэнтра турызма і краязнаўства”, І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа змяшчае пошукава-даследчую дзейнасць музея, фондавую і экспазіцыйную дзейнасць, характарыстыку музея, адукацыйную і грамадска-карысную дзейнасць, асноўную музейную дакументацыю.

У рэспубліканскім конкурсе на лепшы пошукавы атрад у намінацыі “Пошук. Знаходкі. Адкрыцці”  ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Іх подзвіг ў памяці нашчадкаў захаваем” ўдзельнічалі Чапля Іаанна (паднамінацыя “Подзвігам славутыя твае землякі”) і Радзько Ілья (паднамінацыя “Партызанскімі сцяжынкамі”).  Чапля Іаанна  заняла І месца ў раённым этапе і ўзнагароджана дыпломам І ступені ў абласным этапе. Радзько Ілья заняў І месца ў раённым этапе і ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені ў абласным этапе. Кіраўнікі Войшніс Ф.С. і Мар’янская Л.П. Даследаваны малавядомыя звесткі і факты ваеннай гісторыі Воранаўшчыны, лёсы ўдзельнікаў – землякоў Забалаччыны, дзейнасць партызанскага атрада імя Г.І. Катоўскага, які дзейнічаў на тэрыторыі Радуншчыны.

У  VІІІ адкрытай абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі” (намінацыя “Археалогія”) прымала ўдзел  Чапля Іаанна (кіраўнік Ф.С. Войшніс), якая атрымала дыплом ІІІ ступені.  Буйко Валерыя (кіраўнікі Ф.С. Войшніс Ф.С., Г.А. Суркант ) –  у намінацыі “Традыцыйная культура Гродзеншчыны” – дыплом ІІ ступені. Канферэнцыя праходзіла ў анлайн-фармаце.

Даследчая праца  “Археалогія на Забалаччыне” характарызуе каменныя могільнікі ля вёсак Апонаўцы і Дварчаны, апавядае пра  даследаванне грунтовых і каменных могільнікаў на тэрыторыі Забалацкага сельсавета; пра археолагаў, якія іх даследавалі; паведамляе цікавыя факты пра Будрэвічаў камень з ямкамі Воранаўскі ля вёскі Рэмзы; вызначае іх  ролю ў духоўным жыцці нашых продкаў.

У ходзе даследчай працы “Вялікдзень у Забалацкім наваколлі і ў Германіі”  даследаваны і адлюстраваны агульныя і  адметныя асаблівасці святкавання Вялікадня ў каталікоў з вёсак Забалацкага сельсавета і ў Германіі, апісаны традыцыі і звычаі святкавання Вялікадня – аднаго з галоўных царкоўных святаў; паказаны  падабенства і адрозненні ў традыцыях і абрадах; высветлена значнасць свята Вялікадня ў культурах Забалацкага наваколля і ў Германіі.

 Явейшысам Раманам (кіраўнік Войшніс Ф.С.) напісана даследчая работа “Назвы малой радзімы”(Забалацкі сельскі савет), якая была таксама выслана на  VІІІ адкрытую абласную краязнаўчую навукова-практычную канферэнцыю “Край Гарадзенскі”. Але, на жаль, запрашэнне ад арганізатараў конкурсу на абарону гэтай работы не прыйшло. Прычынай можа быць тое, што даследчую  работу мы накіравалі ў секцыю “Гісторыя населеных пунктаў Гродзеншчыны”. На самай справе, змест работы адпавядае секцыі “Тапанімія населеных пунктаў”.  Але такой секцыі не было запланавана ў VІІІ адкрытай абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”. Хаця ў даследчай рабоце, на нашу думку, добра даследаваны геаграфічныя назвы паселішчаў, лясоў, палеткаў, лугоў Забалацкага сельскага савета; запісаны ад мясцовых жыхароў  легенды і паданні пра паходжанне геаграфічных назваў малой радзімы.  Праўда, засталіся таямніцай назвы вёсак Апонаўцы, Пяроўцы, Рэмзы, Шынкаўшчызна.   

Напісала і абараняла даследчую работу “Праваслаўе на Забалаччыне”   Фірыновіч Анастасія (кіраўнікі Войшніс Ф.С. і Мар’янская Л.П.) на ХVІ раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню” (секцыя гісторыі і краязнаўства, грамадазнаўства). Атрымала дыплом ІІ ступені.

Праведзеная работа прысвечана царкоўнаму жыццю Забалаччыны ў перыяд з 1913 года па сённяшні дзень. Выяўлены і прааналізаваны крыніцы, якія дазваляюць рэканструяваць падзеі царкоўнага жыцця гэтага перыяду;

апісана жыццё і дзейнасць святара Ігара Шыло, настаяцеля храма Святых Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў аг. Забалаць; асветлена грамадска-карысная і асветніцкая дзейнасць  праваслаўнай царквы на Забалаччынне.

        У верасні 2021 года навучэнкі Анастасія Мінгілевіч і Вікторыя Краеўская (кіраўнік Ф.С. Войшніс) прынялі ўдзел у конкурсе юных экскурсаводаў у намінацыях “Музейная мазаіка”  і “Гісторыя аднаго экспаната”. Занялі 1 і 2 месца ў раённым этапе. Удзельнічалі ў другім туры  абласнога этапу, які праходзіў ў форме канферэнцыі ў анлаін-рэжыме. Паказалі вельмі добрыя вынікі.

          Ф. С. Войшніс распрацавала два заняткі і правяла ў музеі. Яна прыняла ўдзел у конкурсе “Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку”. Заняла ІІ і ІІІ месца ў раённым этапе.

Краеўская Вікторыя (кіраўнік Ф.С. Войшніс) ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе “Радзіму праслаўляем – разам гуляем”. Работа адпраўлена ў рэдакцыю газеты “Пераходны ўзрост”.

Забалацкая зямля захоўвае многа таямніц. Каб папоўніць скарбніцу гісторыі Беларусі, патрэбна вывучэнне духоўнай культуры нашых продкаў.

Экскурсіі

2024-03-17 23:54 Экскурсія “СТУПА І ТАЎКАЧ У ФОНДЗЕ ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ “СПАДЧЫНА” Мэта: скласці атрыбуцыю рэчыўных прадметаў музейнага значэння: ступы і таўкача; вызначыць іх ролю у жыцці нашых продкаў. Задачы: ...
Экскурсія “Тавары з Забалацкага кірмашу”
2022-10-17 21:06 Экскурсія “Тавары з Забалацкага кірмашу” Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага                           музея “Спадчына” Мэта: выклікаць цікавасць да асобных музейных прадметаў   этнаграфічнага му...

О нас

Урок у музеі

Віды вышыўкі. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Вышыўка ў тэхніцы “Набор”

Урок працоўнага навучання

Яніна Мар’янаўна Анаровіч, настаўніца працоўнага навучання, пазнаёміла дзяўчынак з тэхнікай вышывання гладдзю, паўкрыжом і крыжом. Фаіна Стэфанаўна Войшніс, кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” правяла для пяцікласніц  у школьным музеі экскурсію “Вышыўка і ткацтва як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”.  Паведаміла вучаніцам пра спосабы вышыўкі, пра ролю вышыўкі ў жыцці нашых продкаў, пра  майстэрства мясцовых вышывальшчыц. Пазнаёміла з музейнымі вышыванкамі, сурвэткамі, ручнікамі, вышытым арнаментам на кашулях.

Урок-экскурсія садзейнічала выхаванню у дзяўчынак любові і павагі да свайго краю, народа, яго традыцый, промыслаў.

You will find the latest information about us on this page. Our company is constantly evolving and growing. We provide wide range of services. Our mission is to provide best solution that helps everyone. If you want to contact us, please fill the contact form on our website. We wish you a good day!

“Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”

Літаратурна-этнаграфічная гасцёўня

(5 клас)

Літаратурна-этнаграфічная гасцёўня “Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”, якая была праведзена ў этнаграфічным музеі “Спадчына”, пазнаёміла вучняў 5 класа (класны кіраўнік Яніна Яўгеньеўна Міхайлава) з прыладамі для апрацоўкі льну і паэтычнымі творамі, прысвечанымі цяжкай жаночай працы; садзейнічала выхаванню цікавасці да мінулага роднага краю, беларускай паэзіі, павазе да сялянскай працы, традыцый беларускага народа.

Кіраўнік музея Фаіна Стэфанаўна Войшніс пазнаёміла пяцікласнікаў з калаўротам, прасніцай, верацяном, церніцай, траплом, грэбенем, кудзелю на прасніцы, сукалам, саматканымі ручнікамі, абрусамі, ткацкім станком.

 Вучні чыталі  вершы М. Машары  і В. Вярбы “Ручнікі”, М. Танка “Расшытае крыжыкам”, В. Ракава “Неданошаныя кашулі”, Я. Крупенькі “Беляць палотны”, Д. Бічэль “Кросны”. Пад гучання беларускай народнай песні “Ох, і сеяла Ульяніца лянок” дзяўчынкі спявалі і танцавалі, імітуючы ўсе згаданыя  дзеянні.

Віды вышыўкі. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Вышыўка ў тэхніцы “Набор”

Урок працоўнага навучання

Яніна Мар’янаўна Анаровіч, настаўніца працоўнага навучання, пазнаёміла дзяўчынак з тэхнікай вышывання гладдзю, паўкрыжом і крыжом. Фаіна Стэфанаўна Войшніс, кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” правяла для пяцікласніц  у школьным музеі экскурсію “Вышыўка і ткацтва як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”.  Паведаміла вучаніцам пра спосабы вышыўкі, пра ролю вышыўкі ў жыцці нашых продкаў, пра  майстэрства мясцовых вышывальшчыц. Пазнаёміла з музейнымі вышыванкамі, сурвэткамі, ручнікамі, вышытым арнаментам на кашулях.

Урок-экскурсія садзейнічала выхаванню у дзяўчынак любові і павагі да свайго краю, народа, яго традыцый, промыслаў.

Пазнавальная экскурсія “Лепш нічога няма свайго роднага вугла”

Кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” Ф.С. Войшніс сумесна з  выхавальнікам інтэграванай групы навучання і выхаванн Л. І. Глушэнь правялі з выхаванцамі пазнавальную экскурсію “Няма нічога мілей свайго роднага вугла”. Гэтая экскурсія прывабіла дашкольнікаў цікавай экспазіцыяй, магчымасцю пагуляць з экспанатамі.

Перад наведваннем музея дашкольнікі пазнаёміліся з ілюстраваным матэрыялам з папкі “З куфэрка бабулі”, створанай Людмілай Іосіфаўнай Глушэнь паводле часопіса “Вясёлка” (“музей Вясёлкі”).

Фаіна Стэфанаўна апавядала дзецям пра жыццё беларусаў у пачатку ХХ стагоддзя, знаёміла з інтэр’ерам сялянскай хаты, асноўнымі прадметамі вясковага побыту, з прадметамі гаспадара, гаспадыні, з ткацкімі прыладамі і вырабамі. Дзеці гулялі ў гульню “Хустачка”, адгадвалі загадкі, спявалі беларускую народную песню-танец “Бульба”, называлі прыказкі і прымаўкі, расказалі верш “Я люблю сваю хату”.

Пазнавальная экскурсія ўзбагаціла слоўнік дзяцей на аснове паглыблення ведаў пра прадметы і з’явы навакольнага свету; далучыла іх да багацця беларускай мовы праз малыя жанры (гульні, загадкі, прыказкі і прымаўкі, песні); садзейнічала выхаванню павагі да гістарычнага мінулага сваёй краіны, цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей.

Загадкі ў музейных прадметах

Гульня-спаборніцтва

З выхаванцамі ГПД №1 (выхавальнік Р.І. Чапля) кіраўніком этнаграфічнага музея “Спадчына” Фаінай Стэфанаўнай Войшніс праведзена гульня-спаборніцтва “Загадкі ў музейных прадметах”. Для гульні выкарыстоўваліся экспанаты. Каманды “Верасок” і “Васілёк” заўзята адгадвалі, што знаходзіцца ў “чароўным” кошыку, падбіралі прыладу, знаходзілі адгадкі сярод экспанатаў музея, разгадвалі загадкі-пытанні, загадкі-жарты, загадкі-задачы. Яны ўдзельнічалі ў гульні “Забі гол”.

Каштоўнасць загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт. Гэта сродак забавы і пацехі для дзяцей.

Гульня вучням спабалася. Яны былі актыўныя, кемлівыя, назіральныя, разважлівыя. 

Page title

Водгукі

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html