Top.Mail.Ru

Жыхарка вёскі Пасека-Дварчаны, Генавефа Мацвееўна Андрушкевіч, 1934 г.н., мне паведаміла, што тут, на хутары, жыла вялікая і дружная сям’я Родзікаў, якая налічвала восем чалавек. Бацька сям’і Антон Францавіч (1883 г.н.), маці –  Станіслава Аляксандраўна (1878 г.н.), сын – Ежы Антонавіч (1909 г.н.), дачка –  Марыя Антонаўна (1917 г.н.), сын –  Франц Антонавіч (1921 г.н.), дачка –  Зоя Антонаўна (1922 г.н.), сын –  Антон Антонавіч (1924 г.н.), дачка –  Ганна Антонаўна (1930 г.н.).

Бацька, Антон Францавіч Родзік, выхадзец з вёскі Тур’я Шчучынскага раёна, купіў некалькі дзесяцін хваёвага лесу і старую хату ў лесніка вёскі Пасека-Дварчаны. Ён з сынамі выкарчавалі лес і вырабілі дзесяціну пад азімае жыта. Антон Францавіч актыўна ўдзельнічаў у працэсе стварэння органаў савецкай улады на тэрыторыі Забалаччыны. Восенню 1940 года замест былой гміны выбаршчыкі сфарміравалі Забалацкі сельскі Савет дэпутатаў [4,с.2].

Зоя Родзік у 1940 годзе была старшынёй Забалацкага сельсавета. Франц, Антон і Зоя Родзікі ўступілі ў камсамол 10 красавіка 1940 года. Аб гэтым сведчыць камсамольскі білет Ф.А. Родзіка.

Уся сям’я Родзікаў у ліку першых уступае ў калгас “Інтэрнацыянал” (цэнтр –  вёска Забалаць былога Радунскага раёна), які быў арганізаваны ў 1940 годзе. З успамінаў Франца Антонавіча: “У ліку першых у калгас “Інтэрнацыянал” уступіла наша сям’я. Калгасу далі тры трактары “ХЗС”, “НАЦІ”, “Універсал”. Для работы на іх патрабаваліся спецыялісты” [16,с.3]. Першымі трактарыстамі калгаса “Інтэрнацыянал” былі Марыя Павядайка, Франц  Родзік, Зоя Кодзіс, Сяргей Конан, Таццяна Навакоўская…

Трое перадавікоў калгаса “Інтэрнацыянал” атрымалі ўзнагароду за высокія паказчыкі – пуцёўкі на Усесаюзную сельскагаспадарчую выставу ў горад Масква. Сярод іх – першая жанчына-трактарыстка Марыя Антонаўна Павядайка. У Маскву Марыя Антонаўна адправілася са сваім васьмігадовым сынам Ванем. Там іх і застала вайна. На шляху дамоў у Вані з’явіўся брацік. Няшчасная троіца дабралася да Беларусі. Ехалі на цягніках праз Оршу, Сухінічы, Баранавічы. Адтуль пешшу праз трое сутак дабраліся да сваёй вёскі.

24 чэрвеня 1941 года, на трэці дзень вайны, мотарызаваныя нямецкія часці ўварваліся ў мястэчка Забалаць. Акупанты ўстанавілі “новы парадак”. Ім дапамагалі здраднікі Стацкевіч, Каплун і іншыя. Францу Антонавічу даручылі знішчыць дакументы сельсавета. Гэта заданне было выканана паспяхова.

Антон Францавіч Родзік хаваўся на тэрыторыі былога Васілішкаўскага раёна, у вёсцы Тэйкоўшчына, працаваў у млыне. Калі ў 1942 годзе ўтварыліся партызанскія атрады, быў сувязным у брыгадзе  імя Катоўскага.

Тры браты (Ежы, Антон, Франц) з сям’і Родзікаў былі арыштаваны. Іх адвязлі ў Забалацкую камендатуру. На працягу некалькіх дзён юнакоў дапытвалі, затым адпусцілі. Ім дапамог чэх-перакладчык.

Марыяй Антонаўнай Павядайка, як савецкай актывісткай, зацікавіліся немцы. На допыт яе выклікалі ў мястэчка Радунь. Ледзь вярнулася жывой. Пасля гэтай падзеі пайшла ў партызанскі атрад, дзе была ўся сям’я Павядайкаў. Была адважнай партызанкай атрада імя Катоўскага брыгады імя Ленінскага комсомола. У кастрычніку 1943 гады пераправіла за лінію фронту ў Налібоцкую пушчу лётчыка Баланенко Іллю Міхайлавіча, які апынуўся ў партызанскім атрадзе пасля ўцёкаў з палону. Узнагароджана медалём “За адвагу”. Чалавекам подзвігаў называе сваю маці Іван Уладзіміравіч Павядайка. Першы подзвіг яна здзейсніла ў пачатку вайны, ратуючы сваіх сыноў. Другі раз – будучы ў партызанах.

Сын Марыі Антонаўны Ваня  Павядайка з 1943 года знаходзіўся ў сямейным партызанскім лагеры.  Дапамагаў партызанам: чысціў патроны, зброю, даглядаў партызанскіх коней. Калі ж паблізу Дубіч для партызан ускладнілася абстаноўка, Іван перадаваў патрэбным людзям важныя звесткі. Пра пушчанскія будні Івана Уладзіміравіча  Павядайкі ўспамінаў былы начальнік штаба партызанскага атрада імя Катоўскага Мікалай Яшын.

У час Вялікай Айчыннай вайны Зоя Антонаўна Родзік знаходзілася на тэрыторыі былога Васілішкаўскага раёна. Яна была сувязной спецгрупы “Дружба”, якая  дзейнічала ў Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнах [14, с.241]. Прыходзілася дзяўчыне ўдзельнічаць і ў баявых аперацыях. Часта даводзілася дастаўляць у спецгрупу зброю. З успамінаў Зоі Антонаўны: “Я з маладым партызанам на падводзе ў спецгрупу вязлі зброю. Баявыя прыпасы былі закрыты на возе саломай, наверсе ляжаў плуг. На чыгуначным пераездзе ля станцыі Ражанка нас затрымалі немцы. Але, на шчасце, не сталі правяраць падводу”. За выкананае заданне партызан узнагародзілі медалямі “За адвагу”.

Ежы Антонавіч Родзік таксама знаходзіўся на Шчучыншчыне. Ён  быў здольным сувязным. Яго цанілі партызаны з брыгады Ленінскага камсамола. Антон Антонавіч Родзік стварыў падпольную групу, членам якой быў яго брат Франц. Група збірала для партызан зброю, прадукты харчавання, медыкаменты, паведамляла неабходную інфармацыю, дапамагала пры перапраўцы да партызан фельчара, указвала дарогу яўрэям, што беглі з гета, якое знаходзілася ля вёскі Васілішкі (зараз Шчучынскі раён) [14, с.192]. 

Аб дзейнасці падпольнай групы Антона Антонавіча Родзіка сведчыць інфармацыя з кнігі “У прынёманскіх лясах”. Гэты факт пацвяржаюць словы сакратара Васілішкаўскага падпольнага райкома ЛКСМБ П.А.Тарасава: “У падпольную арганізацыю для барацьбы з ворагам аб'ядналіся  некалькі юнакоў і дзяўчат з вёскі Пасека-Дварчаны Радунскага раёна. Кіраваў групай Антон Родзік. У 1943 г. фашысты арыштавалі яго па падазрэнні ў сувязі з партызанамі і пасля жорсткіх катаванняў спалілі разам з маці” [1, с.173].

Мною выяўлены недакладнасці. П.А. Тарасаў піша, што камсамольцамі сталі Аня і Франц Родзікі, Люба Мельнік, Іван Куц…[1, с. 174]. Як ужо паведамлялася вышэй, Франц  Родзік уступіў у камсамол яшчэ ў даваенны час.

У 1943 годзе з разрозненых груп быў створаны партызанскі атрад імя Катоўскага. Сувязнымі гэтага атрада была сям’я Родзікаў. Станіслава Аляксандраўна і малодшыя дзеці пяклі хлеб, сушылі абутак і адзенне партызан, якія ноччу вярталіся з баявога задання [1, с. 168].

З успамінаў Франца Родзіка: “Некалькі разоў я наведваўся ў Забалацкую аптэку, даставаў і перадаваў партызанам медыкаменты. Мне партызаны давяралі сур'ёзныя заданні: распаўсюджваў лістоўкі, савецкія газеты. Запомніўся адзін выпадак. Партызанскае камандаванне дало мне заданне даставіць у шпіталь, што знаходзіўся ў мястэчку Васілішкі, лістоўкі і газету “Правда” з матэрыяламі пра разгром фашыстаў пад Масквой. Мы з маці ўзялі іх з сабой і “пайшлі” часаць воўну і паспяхова абмінулі патруль. Заданне я тады выканаў паспяхова, пасылку перадаў па прызначэнні”.

Аб падпольнай і партызанскай дзейнасці сям’і Родзікаў сведчаць словы камандзіра партызанскага атрада імя Катоўскага І.Р. Еўдакімава: “Нам асабліва часта прыходзілася зварочвацца за дапамогай да жыхароў вёсак Салтанішкі, Пасека-Дварчаны, Гудзінішкі. Ва ўсіх гэтых і іншых вёсках у нас былі сувязныя, ад якіх мы атрымоўвалі неабходную інфармацыю. Каштоўныя звесткі неаднаразова дастаўлялі нам сувязныя Генадзій Пальчэўскі, жыхар мястэчка Радунь, Іосіф Богдан (в. Новікі), Ягор Родзік (в. Пасека-Гудзінішкі)” [1, с.182].

З дакументаў вядома, што Франц Антонавіч Родзік з 1943 года знаходзіўся ў атрадзе імя Катоўскага брыгады Ленінскага камсамола, а з 1944 года быў у атрадзе імя Ванды Васілеўскай. Разам з Францам Антонавічам у партызанскім руху ўдзельнічала сястра Ганна Антонаўна.

У 1944 годзе байцам атрада, у якім ваяваў Франц Родзік, прыйшлося вытрымаць жорсткі бой з немцамі ля вёскі Новы Двор Шчучынскага  раёна.

У чэрвені 1944 года партызаны ўзарвалі цягнік з нямецкай тэхнікай у раёне паміж станцыямі Скрыбаўцы і Жалудок (зараз Шчучынскі раён). Па дакументах Дзяржархіву горада Мінска вядома, што гэту аперацыю ажыццявілі партызаны атрада імя Ванды Васілеўскай пад кіраўніцтвам Канстанціна Марцінкевіча. У ліку падрыўнікоў быў радавы партызан Франц Родзік, якога ўзнагародзілі медалём “За адвагу”. Франц Антонавіч быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені [13, с. 216].

Партызанская дзейнасць сям’і Родзікаў сведчыць аб  патрыятызме нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Зыходзячы з вышэй дадзеных фактаў, зразумела,  што нашчадкі сям’і Родзікаў праняслі любоў да сваёй Радзімы праз усё жыццё. Адданна і плённа працавалі на карысць свайго народа. А прадаўжальнікі іх роду шануюць традыцыі сваіх бацькоў і ганарацца сваімі продкамі.

Факты сведчаць аб патрыятычнай дзейнасці сям’і Родзікаў і ў мірны час.

Адданасць. Самаахвярнасць. Мужнасць. Гэтыя словы высокага грамадзянскага гучання без перабольшання адносяцца да Родзікаў.

Лічу, што выхаванне грамадзяніна, патрыёта сваёй Радзімы патрэбна пачынаць з малога: з вывучэння жыццёвага шляху знакамітых землякоў, бо мы “не без роду і племені”.

Кола народных святаў

Каляды

Спасы
2022-08-03 Апошні месяц лета радуе беларусаў трыма народнымі святамі: менавіта ў жніўні святкуюць мядовы, яблычны і арэхавы Спас. Цяпер гэтыя даты непарыўна звязаны з хрысціянствам, бо Спас - свята, прысвечанае ...
Сёмуха
2022-05-03 Сёмуха (Тройца, Зялёныя святкі) – завяршальнае веснавое свята. Свята найвышэйшага росквіту прыроды. У праваслаўных Сёмуха адзначаецца ў дзень Св. Троіцы (Пяцідзесятніцы), у каталікоў – у дзень Спаслан...
Каляды
2021-11-03 Каля́ды — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. Працягваюцца Каляды дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня — з Каляды да Вадохрышча. У гадавым коле народных земляроб...
Масленіца
2021-11-03  Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве. Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла! Ста...
Вялікдзень
2021-11-03 Вялі́кдзень, Па́сха - галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята, якое адзначалася яшчэ ў часы апосталаў і было ўсталявана ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста...
Купалле
2021-10-03 Купалле. Уразгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага ...
Багач
2021-10-03 Багач — свята традыцыйнае. Аднак вядомае не па ўсёй Беларусі. Згадкі пра яго сустракаюцца на тэрыторыі Магілёўскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей. Як правіла, адзначалі Багач у дзень восеньскага раўна...
Дзяды
2021-10-03 Дзяды.   Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некальк...
Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html