Top.Mail.Ru

Этнаграфічны музей "Спадчына" дзяржаўнай установы адукацыі 

"Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова"

Кола народных святаў

 Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве.

Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла!

Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы лютага — пачатку сакавіка каровы паспявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі былі ізноў багатымі на малако і рабілі прадукты з яго галоўнымі на стале.

   Абрадавымі стравамі тыдня былі масла, тварог і сыр. Таксама штодзень частаваліся блінамі без мяса, таму паводле хрысціянскага звычаю тыдзень называўся мясапусным — пустым ад мяса. Лічылася, што ўвесь тыдзень увечары не варта было працаваць. Пашыранымі былі вечаровыя гасцяванні і коўзанне з абледзянелых пагоркаў на санках. У чацвер, што называўся шырокім, частавалі аладкамі карову, аб'язджалі жарабцоў, што дасягнулі трохгадовага ўзросту і абіралі вясковага пастуха на наступны год. Таксама зяці павінны завітаць да сваіх цешчаў на бліны. У суботу ладзіліся залоўкіны пасядзелкі, калі гасцявалі адзін у аднаго сваякі, а моладзь запрагала ў сані коней з аздобленаю стужкамі і званочкамі вупражжу.

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html