Top.Mail.Ru

Этнаграфічны музей "Спадчына" дзяржаўнай установы адукацыі 

"Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова"

Кола народных святаў

Дзяды.

  Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.). Усе Святыя. Памінальны дзень у беларусаў-католікаў. "Усе святыя як засваволяць – дрэвы да рэшты аголяць". Варылі кашу, ставілі на стол стакан вады, клалі хлеб і столькі лыжак, колькі ў хаце "дзядоў" (памерлых продкаў). Дзень Усіх Святых (Odnissanti – італьян.) быў уведзены ў 610 годзе папай Баніфацыем ІV і прызначаны на 13 мая. У ІХ стагоддзі папа Грыгорый ІV перанёс яго на 1 лістапада. А ў 998 годзе (ці ў 1030 г.) было ўведзена яшчэ адно свята – дзень памяці памерлых (2 лістапада). Яны зліліся ў адно – "святыя і памерлыя" 

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Памінальны дзень перад Змітрам (пятніца). Гаспадар заклікаў "дзядоў" за стол сесці такімі словамі:

Святыя дзяды завём вас,
Хадзіце да нас!
Ёсць тут усё, што Бог даў,
Што я для вас ахвяраваў,
Чым толькі хата багата.
Святыя дзяды! Просім вас,
Хадзіце, ляціце да нас.

А выпраўляючы душы памерлых продкаў гаварыў:

Святыя дзяды
Зляталісь сюды,
Есці – пад`елі,
Піць – напіліся,
Чэсць і слава вам!
Цяпер скажыце нам,
Чаго вам трэба?
А лепей:
Ляціце ў неба!

Пра гэтыя дні таксама казалі: "Жылі дзяды – не бачылі бяды, а ўнукі набраліся мукі", "Ад Змітраўкі да Юр`я ваўкі ядуць усё, што толькі трапіцца, і нападаюць на ўсякую жывёлу без разбору".

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html