Top.Mail.Ru

Этнографический музей "Спадчына"

Жыхарка вёскі Пасека-Дварчаны, Генавефа Мацвееўна Андрушкевіч, 1934 г.н., мне паведаміла, што тут, на хутары, жыла вялікая і дружная сям’я Родзікаў, якая налічвала восем чалавек. Бацька сям’і Антон Францавіч (1883 г.н.), маці –  Станіслава Аляксандраўна (1878 г.н.), сын – Ежы Антонавіч (1909 г.н.), дачка –  Марыя Антонаўна (1917 г.н.), сын –  Франц Антонавіч (1921 г.н.), дачка –  Зоя Антонаўна (1922 г.н.), сын –  Антон Антонавіч (1924 г.н.), дачка –  Ганна Антонаўна (1930 г.н.).

Бацька, Антон Францавіч Родзік, выхадзец з вёскі Тур’я Шчучынскага раёна, купіў некалькі дзесяцін хваёвага лесу і старую хату ў лесніка вёскі Пасека-Дварчаны. Ён з сынамі выкарчавалі лес і вырабілі дзесяціну пад азімае жыта. Антон Францавіч актыўна ўдзельнічаў у працэсе стварэння органаў савецкай улады на тэрыторыі Забалаччыны. Восенню 1940 года замест былой гміны выбаршчыкі сфарміравалі Забалацкі сельскі Савет дэпутатаў [4,с.2].

Зоя Родзік у 1940 годзе была старшынёй Забалацкага сельсавета. Франц, Антон і Зоя Родзікі ўступілі ў камсамол 10 красавіка 1940 года. Аб гэтым сведчыць камсамольскі білет Ф.А. Родзіка.

Уся сям’я Родзікаў у ліку першых уступае ў калгас “Інтэрнацыянал” (цэнтр –  вёска Забалаць былога Радунскага раёна), які быў арганізаваны ў 1940 годзе. З успамінаў Франца Антонавіча: “У ліку першых у калгас “Інтэрнацыянал” уступіла наша сям’я. Калгасу далі тры трактары “ХЗС”, “НАЦІ”, “Універсал”. Для работы на іх патрабаваліся спецыялісты” [16,с.3]. Першымі трактарыстамі калгаса “Інтэрнацыянал” былі Марыя Павядайка, Франц  Родзік, Зоя Кодзіс, Сяргей Конан, Таццяна Навакоўская…

Трое перадавікоў калгаса “Інтэрнацыянал” атрымалі ўзнагароду за высокія паказчыкі – пуцёўкі на Усесаюзную сельскагаспадарчую выставу ў горад Масква. Сярод іх – першая жанчына-трактарыстка Марыя Антонаўна Павядайка. У Маскву Марыя Антонаўна адправілася са сваім васьмігадовым сынам Ванем. Там іх і застала вайна. На шляху дамоў у Вані з’явіўся брацік. Няшчасная троіца дабралася да Беларусі. Ехалі на цягніках праз Оршу, Сухінічы, Баранавічы. Адтуль пешшу праз трое сутак дабраліся да сваёй вёскі.

24 чэрвеня 1941 года, на трэці дзень вайны, мотарызаваныя нямецкія часці ўварваліся ў мястэчка Забалаць. Акупанты ўстанавілі “новы парадак”. Ім дапамагалі здраднікі Стацкевіч, Каплун і іншыя. Францу Антонавічу даручылі знішчыць дакументы сельсавета. Гэта заданне было выканана паспяхова.

Антон Францавіч Родзік хаваўся на тэрыторыі былога Васілішкаўскага раёна, у вёсцы Тэйкоўшчына, працаваў у млыне. Калі ў 1942 годзе ўтварыліся партызанскія атрады, быў сувязным у брыгадзе  імя Катоўскага.

Тры браты (Ежы, Антон, Франц) з сям’і Родзікаў былі арыштаваны. Іх адвязлі ў Забалацкую камендатуру. На працягу некалькіх дзён юнакоў дапытвалі, затым адпусцілі. Ім дапамог чэх-перакладчык.

Марыяй Антонаўнай Павядайка, як савецкай актывісткай, зацікавіліся немцы. На допыт яе выклікалі ў мястэчка Радунь. Ледзь вярнулася жывой. Пасля гэтай падзеі пайшла ў партызанскі атрад, дзе была ўся сям’я Павядайкаў. Была адважнай партызанкай атрада імя Катоўскага брыгады імя Ленінскага комсомола. У кастрычніку 1943 гады пераправіла за лінію фронту ў Налібоцкую пушчу лётчыка Баланенко Іллю Міхайлавіча, які апынуўся ў партызанскім атрадзе пасля ўцёкаў з палону. Узнагароджана медалём “За адвагу”. Чалавекам подзвігаў называе сваю маці Іван Уладзіміравіч Павядайка. Першы подзвіг яна здзейсніла ў пачатку вайны, ратуючы сваіх сыноў. Другі раз – будучы ў партызанах.

Сын Марыі Антонаўны Ваня  Павядайка з 1943 года знаходзіўся ў сямейным партызанскім лагеры.  Дапамагаў партызанам: чысціў патроны, зброю, даглядаў партызанскіх коней. Калі ж паблізу Дубіч для партызан ускладнілася абстаноўка, Іван перадаваў патрэбным людзям важныя звесткі. Пра пушчанскія будні Івана Уладзіміравіча  Павядайкі ўспамінаў былы начальнік штаба партызанскага атрада імя Катоўскага Мікалай Яшын.

У час Вялікай Айчыннай вайны Зоя Антонаўна Родзік знаходзілася на тэрыторыі былога Васілішкаўскага раёна. Яна была сувязной спецгрупы “Дружба”, якая  дзейнічала ў Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнах [14, с.241]. Прыходзілася дзяўчыне ўдзельнічаць і ў баявых аперацыях. Часта даводзілася дастаўляць у спецгрупу зброю. З успамінаў Зоі Антонаўны: “Я з маладым партызанам на падводзе ў спецгрупу вязлі зброю. Баявыя прыпасы былі закрыты на возе саломай, наверсе ляжаў плуг. На чыгуначным пераездзе ля станцыі Ражанка нас затрымалі немцы. Але, на шчасце, не сталі правяраць падводу”. За выкананае заданне партызан узнагародзілі медалямі “За адвагу”.

Ежы Антонавіч Родзік таксама знаходзіўся на Шчучыншчыне. Ён  быў здольным сувязным. Яго цанілі партызаны з брыгады Ленінскага камсамола. Антон Антонавіч Родзік стварыў падпольную групу, членам якой быў яго брат Франц. Група збірала для партызан зброю, прадукты харчавання, медыкаменты, паведамляла неабходную інфармацыю, дапамагала пры перапраўцы да партызан фельчара, указвала дарогу яўрэям, што беглі з гета, якое знаходзілася ля вёскі Васілішкі (зараз Шчучынскі раён) [14, с.192]. 

Аб дзейнасці падпольнай групы Антона Антонавіча Родзіка сведчыць інфармацыя з кнігі “У прынёманскіх лясах”. Гэты факт пацвяржаюць словы сакратара Васілішкаўскага падпольнага райкома ЛКСМБ П.А.Тарасава: “У падпольную арганізацыю для барацьбы з ворагам аб'ядналіся  некалькі юнакоў і дзяўчат з вёскі Пасека-Дварчаны Радунскага раёна. Кіраваў групай Антон Родзік. У 1943 г. фашысты арыштавалі яго па падазрэнні ў сувязі з партызанамі і пасля жорсткіх катаванняў спалілі разам з маці” [1, с.173].

Мною выяўлены недакладнасці. П.А. Тарасаў піша, што камсамольцамі сталі Аня і Франц Родзікі, Люба Мельнік, Іван Куц…[1, с. 174]. Як ужо паведамлялася вышэй, Франц  Родзік уступіў у камсамол яшчэ ў даваенны час.

У 1943 годзе з разрозненых груп быў створаны партызанскі атрад імя Катоўскага. Сувязнымі гэтага атрада была сям’я Родзікаў. Станіслава Аляксандраўна і малодшыя дзеці пяклі хлеб, сушылі абутак і адзенне партызан, якія ноччу вярталіся з баявога задання [1, с. 168].

З успамінаў Франца Родзіка: “Некалькі разоў я наведваўся ў Забалацкую аптэку, даставаў і перадаваў партызанам медыкаменты. Мне партызаны давяралі сур'ёзныя заданні: распаўсюджваў лістоўкі, савецкія газеты. Запомніўся адзін выпадак. Партызанскае камандаванне дало мне заданне даставіць у шпіталь, што знаходзіўся ў мястэчку Васілішкі, лістоўкі і газету “Правда” з матэрыяламі пра разгром фашыстаў пад Масквой. Мы з маці ўзялі іх з сабой і “пайшлі” часаць воўну і паспяхова абмінулі патруль. Заданне я тады выканаў паспяхова, пасылку перадаў па прызначэнні”.

Аб падпольнай і партызанскай дзейнасці сям’і Родзікаў сведчаць словы камандзіра партызанскага атрада імя Катоўскага І.Р. Еўдакімава: “Нам асабліва часта прыходзілася зварочвацца за дапамогай да жыхароў вёсак Салтанішкі, Пасека-Дварчаны, Гудзінішкі. Ва ўсіх гэтых і іншых вёсках у нас былі сувязныя, ад якіх мы атрымоўвалі неабходную інфармацыю. Каштоўныя звесткі неаднаразова дастаўлялі нам сувязныя Генадзій Пальчэўскі, жыхар мястэчка Радунь, Іосіф Богдан (в. Новікі), Ягор Родзік (в. Пасека-Гудзінішкі)” [1, с.182].

З дакументаў вядома, што Франц Антонавіч Родзік з 1943 года знаходзіўся ў атрадзе імя Катоўскага брыгады Ленінскага камсамола, а з 1944 года быў у атрадзе імя Ванды Васілеўскай. Разам з Францам Антонавічам у партызанскім руху ўдзельнічала сястра Ганна Антонаўна.

У 1944 годзе байцам атрада, у якім ваяваў Франц Родзік, прыйшлося вытрымаць жорсткі бой з немцамі ля вёскі Новы Двор Шчучынскага  раёна.

У чэрвені 1944 года партызаны ўзарвалі цягнік з нямецкай тэхнікай у раёне паміж станцыямі Скрыбаўцы і Жалудок (зараз Шчучынскі раён). Па дакументах Дзяржархіву горада Мінска вядома, што гэту аперацыю ажыццявілі партызаны атрада імя Ванды Васілеўскай пад кіраўніцтвам Канстанціна Марцінкевіча. У ліку падрыўнікоў быў радавы партызан Франц Родзік, якога ўзнагародзілі медалём “За адвагу”. Франц Антонавіч быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені [13, с. 216].

Партызанская дзейнасць сям’і Родзікаў сведчыць аб  патрыятызме нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Зыходзячы з вышэй дадзеных фактаў, зразумела,  што нашчадкі сям’і Родзікаў праняслі любоў да сваёй Радзімы праз усё жыццё. Адданна і плённа працавалі на карысць свайго народа. А прадаўжальнікі іх роду шануюць традыцыі сваіх бацькоў і ганарацца сваімі продкамі.

Факты сведчаць аб патрыятычнай дзейнасці сям’і Родзікаў і ў мірны час.

Адданасць. Самаахвярнасць. Мужнасць. Гэтыя словы высокага грамадзянскага гучання без перабольшання адносяцца да Родзікаў.

Лічу, што выхаванне грамадзяніна, патрыёта сваёй Радзімы патрэбна пачынаць з малога: з вывучэння жыццёвага шляху знакамітых землякоў, бо мы “не без роду і племені”.

 

 

 

ПРА НАС

 

 

Кароткая характарыстыка этнаграфiчнага музея “Спадчына”

 

Этнаграфічны  музей Забалацкай сярэдняй школы створаны ў верасні 1985 года. Кіраўнікамі музея з 1985 па 1987 гг. была Мялешка Таццяна Іванаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры, з 1987 па 1993 гг. – Войшніс Фаіна Стэфанаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, з 1993 па 1997 гг. – Адамоніс Ванда Браніславаўна, настаўнік гісторыі, з 1997 па 2003 гг. Бужынская Леакадзія Яўгеньеўна, настаўнік геаграфіі, з 2003 па 2004 гг. – Радзько Вольга Мечыславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Кіраўніком этнаграфічнага музея “Спадчына” з 2004 г.з’яўляецца  Войшніс Фаіна Стэфанаўна.

Наш музей прапагандуе культурную спадчыну роднага краю.  Мы знаёмім дзяцей і дарослых са знакамітымі людзьмі, з песеннай спадчынай. У музеі праходзяць урокі гісторыі, грамадазнаўства, беларускай мовы і літаратуры, працоўнага навучання.

Агульная колькасць эспанатаў – 580

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду – 470

Колькасць экспанатаў дапаможнага фонду –  110

 Экспазіцыя музея (раздзелы “Беларуская хатка”, “Куток гаспадара”, “Куток гаспадыні”, “Ткацтва і вышыўка”, “Вырабы з саломы і лазы”) апавядае пра жыццё і побыт жыхароў Забалаччыны канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стагоддзя. Ільняныя вырабы, ткацкія прылады працы, вырабы з саломы і лазы. Тут і прылады земляробчай працы, гаспадарчы рыштунак, конская вупраж і інш.

Этнаграфічны музей “Спадчына” – цэнтр выхаваўчай работы па народных традыцыях, па гісторыі Бацькаўшчыны, пошука-даследчай дзейнасці. Задача музея – каб кожны экспанат як мага актыўней працаваў на сваіх наведвальнікаў.

Юныя экскурсаводы праводзяць вучэбныя, тэматычныя, віртуальныя экскурсіі, экскурсіі тыпу “музей у чамадане” на беларускай, рускай і нямецкай мовах, падчас якіх можна не толькі далучыцца да мінулага нашых продкаў, але і зрабіць “сэлфі”, прымераць адзенне забалацкіх мадоннаў пачатку – сярэдзіны  ХХ ст.

 Для навучэнцаў школы арганізоўваюцца экскурсіі-вандроўкі ў рамках міні-праекта “Маленькая краіна – гэта мая Забалаць”. Распрацаваны некалькі турыстычных маршрутаў па наваколлі Забалаччыны.

У музеі дзейнічаюць выставы “Матулін ручнік”, “Мова забалацкіх дываноў”, “Забалацкая школа: учора і сёння”, “Калекцыя калядных, навагодніх і велікодных паштовак ХХ стагоддзя”, “Грашовыя знакі мінулага”.

На базе музея працуе клуб “Спадчына”, члены якога ладзяць каляндарныя і сямейна-бытавыя святы і абрады; заняткі краязнаўчай накіраванасці, квэст-гульні.

Пры музеі працуюць пошука-даследчыя атрады “Пошук”, “Нашчадкі”. Актыўна вядзецца краязнаўчая, турыстычная і пошукавая работа. Сабраны краязнаўчы матэрыял, які выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.

Войшніс Фаінай Стэфанаўнай, кіраўніком музея, і членамі гісторыка-краязнаўчай секцыі НТВ “Шлях у навуку” напісаны шэраг даследчых работ аб малой радзіме і яе знакамітых земляках, удзельніках  Вялікай Айчыннай вайны.

Удзел у конкурсах, канферэнцыях, краязнаўчых праектах і акцыях садзейнічае паспяховай сацыялізацыі і самарэалізацыі навучэнцаў.

Вынікі даследчай дзейнасці краязнаўцаў за апошнія тры гады (2019 – 2021):

- абласныя этапы конкурсаў: 9 дыпломаў І ступені, 7 дыпломаў ІІ ступені, 5 дыпломаў ІІІ ступені. Музей “Спадчына” ў абласным конкурсе “Віртуальны музей установы адукацыі” ў намінацыі “Веб-сайт музея” заняў І месца.

- рэспубліканскія этапы конкурсаў: Тры дыпломы І ступені: за распрацоўку матэрыялаў у ХVІІІ рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту; за ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах этнаграфічных музеяў (экспазіцый) і “Скарбонка краязнаўчых знаходак”. Два дыпломы ІІ ступені: у рэспубліканскім конкурсе юных музеяў устаноў адукацыі ў намінацыі “Гісторыя аднаго экспаната” і ў творчым праекце “Скарбонка краязнаўчых знаходак” у рамках Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці, маршрутамі адзінства”, дыплом пераможцы ў І Рэспубліканскім конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”,  дыплом лаурэата ў творчым праекце “Натхнёны водарам Радзімы”.

Навучэнцы прымалі ўдзел у ХІІ і ХІІІ Міжнародных маладзёжных навукова-практычных канферэнцый “Вялікая Айчынная вайна ў 1941 – 1945 гг. у  гістарычнай памяці народа”. Атрымалі пахвальныя водзывы і падзякі педагогу.

Вынікі даследчай дзейнасці за 2021 - 2023 гады:

Міжнародныя дыпломы - 6 (2 - І ступені, 4 - ІІ ступені);

Рэспубліканскія дыпломы - 4 ІІ другой ступені;

абласныя дыпломы - 24 (10 - І ступені, 9 - ІІ ступені, 5 - ІІІ сткпені).

 

Наша команда

Наша команда

Мар'янская Лілія Паўлаўна

Войшніс Фаіна Стэфанаўна

Мар'янская Лілія Паўлаўна

Наша команда

Войшніс Фаіна Стэфанаўна

Мар'янская Лілія Паўлаўна

УДЗЕЛ У КОНКУРСАХ І ПРАЕКТАХ
2023-12-14 23:00  УДЗЕЛ У КОНКУРСАХ І ПРАЕКТАХ У 2019 – 2023 гг. актывісты музея, удзельнікі гісторыка-краязнаўчай секцыі школьнага навуковага таварыства вучняў “Шлях у навуку”, навучэнцы школы, іх кіраўнікі Ф.С. Вой...
ЭКСКУРСІЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ “СПАДЧЫНА”
2023-12-14 22:41 ЭКСКУРСІЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ “СПАДЧЫНА” Адным з эфектыўных відаў дзейнасці этнаграфічнага музея “Спадчына” з’яўляецца падрыхтоўка экскурсаводаў з ліку навучэнцаў.  За 2021 – 2023 гад...
Савет этнаграфічнага музея "Спадчына"
2023-09-25 13:41 Савет этнаграфічнага музея “Спадчына”  1. Юшэвіч Надзея Іванаўна – дырэктар  дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н. Карпянкова” 2. Мар’янская Лілія Паўлаўна – настаўнік гі...
План работы
2023-09-05 14:45   План работы этнаграфічнага музея “Спадчына” на 2023/2024 навучальны год № п/п           Накірункі і змест работы                              Тэрмін в...

Справаздача "Тыдзень Этнаграфічнага музея" 

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html