Top.Mail.Ru

Этнографический музей "Спадчына"

Занятак “Купалле. Склад купальскай абраднасці, яе сувязь з язычніцкімі вераваннямі”

 

 Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына”

Мэта: пазнаёміць вучняў з традыцыямі і абрадамі святкавання Купалля.

Задачы:

- узнавіць  і  расшырыць веды аб традыцыйным летнім свяце Купаллі;

- навучыць адрозніваць асаблівасці свята Купалля;

- далучыць школьнікаў да тысячагадовай традыцыі народа;

- развіваць аналітычнае мысленне школьнікаў;

- садзейнічаць выхаванню цікавасці да народных свят і абрадаў, імкненне захоўваць спадчыну.

Абсталяванне. Выстава кніг “Летнія святы”, “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, “Жывая крыніца”, “Народная спадчына”, “Зборнік беларускага фальклору”, “Беларускія народныя абрады”, матэрыялы з інтэрнэт-рэсурсаў пра Купалле.

Ход занятку

Распаліце, паліце Купалля агні!

Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына…

А каб лепей убачыць наступныя дні,

Да вытокаў душой дакрануўшыся.

Ніл Гілевіч.

1. Педагог (чытае эпіграф).

Аб якім свяце пойдзе гаворка? (Адказы вучняў).

– Адным з яскравых, маляўнічых і паэтычных абрадаў у беларусаў было свята Купалле. Яно захавалася і дажыло да нашых дзён разам з купальскімі песнямі. Свята, шырока папулярнае ва ўсіх народаў Еўропы, у Беларусі мае свае вельмі старажытныя традыцыі. Першыя пісьменныя ўпамінанні аб Купаллі на тэрыторыі Беларусі адносяцца да ХІІ-ХІІІ стст. У сувязі з распаўсюджаннем хрысціянства гэта Свята прыпадае на дзень летняга сонцастаяння і адзначаецца  ў ноч з 24 па 25 чэрвеня па старому стылю (з 6 па 7 ліпеня – па новаму).

– Як вы разумееце слова “купала” (“Купала”)?  (слова“купала” мае некалькі трактовак: ад стараславянскага “купа”–“купець”, што адзначае “гарэць”. Другая трактоўка  ад слова “купацца”, Трэцяя –  ад кораня “куп”,“кып”. Лацінскае “сиріо” – “ярыцца”, “злавацца”, “ускіпець”. У “Тлумачальным слоўніку” Даля слова “куп” –збор, зборышча людзей).

Шэраг даследчыкаў  лічыць, што Купала – старажытнаславянская багіня ўраджаю . Паўстае ў абліччы дзяўчыны (дачкі Купалкі) і ў вобразе маці. Вобраз Купалкі  апяваецца ў песні “Ішла Купала сялом, сялом…” У некаторых песнях Купаліш прадстае ў мужчынскім абліччы. Іншы раз абодва вобразы – дзяўчыны  Купалкі і хлопца Купалы – аб’ядноўваюцца  ў адной песні.

2. Паведамленне падрыхтаванага вучня пра першае летняе свята.

3. Гутарка.

– Калі святкуюць Купалле?  (Беларускае Купалле святкуюць з 24 па 25 чэрвеня па старому стылю ( з 6 па 7 ліпеня – па новаму.)

Чым займаліся хлопцы і дзяўчаты напярэдадні свята? (Хлопцы збіралі старыя рэчы    (паношаную вопратку, старыя колы, клёпкі ад бочак, леташнюю кудзелю) і вывозілі за вёску на абранае для ўрачыстасці месца: узлесак, паляну, высокі рачны бераг, выган, узмежак пры жыце. Дзяўчаты  збіралі кветкі на вянкі, рабілі запасы лекавых траў.  Дзяды і спрыяльныя сілы прыроды, часцей за  ўсё у выглядзе купальскіх зёлак, дапамагалі  людзям пазбегнуць злой сілы. Дзяўчаты плялі вянкі з кветак (вялікія – для карагода, а малыя – на галаву). Рабілі і прыбіралі  ляльку – жаночае пудзіла.)

– Як моладзь запрашала ўсіх на Купалле?(Рытуал Купалля – урачыстае  запрашэнне на свята. Моладзь з песнямі  і карагодамі абыходзіла хаты. У час абыхода кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужных дзяўчат.)

(Зачытванне песень “Да сягоння Купала, заўтра Ян”, “Ой, на Купалле, на Яна”).

4. Аповед пра купальскае  вогнішча.

 У купальскіх абрадах вялікае месца займала сімволіка агню. Купальскае вогнішча, якое ўвасабляла сонца, было ў цэнтры ўсяго святочнага цырыманіялу. Яшчэ ў ХІХ ст. яго запальвалі старадаўнім спосабам – тручы адзін аб другі брусы дрэва.

5. Гутарка.

– Дзе часцей за ўсё раскладвалі вогнішча? (Вогнішча раскладвалі ля рэчкі ці ля  возера, на высокім месцы, як мага далей ад вёскі і засеянай нівы.)

Што рабіла моладзь каля  яго? (Каля  купальскага агню ладзілі ў многіх мясцінах абрадавую вячэру, “пяклі яечню”, пасля пачыналі весяліцца, вадзіць карагоды, спяваць купальскія песні, варажыць, сачыць за гульнёй сонца пад раніцу, купацца). Дзяўчат цікавіў іх будучы лёс. Яны марылі аб хуткім замужжы, добрым выбраніку.  З гэтай нагоды і скакалі хлопец з дзяўчынай цераз агонь. Калі не расчэпяць пры гэтым рук, значыць пажэняцца. Пры агні спальваўся пучок ільну са словамі-заклінаннямі: “Зарадзі лён!”. Як сімвал сонца ўздымалі на шчасце запаленае кола.)

Якія існавалі павер’і, звязаныя са скокамі праз вогнішча?  (Меркавалася, што скоканне праз агонь, дазваляла  ачысціць сябе і захаваць ад чараў.)

Якой  незвычайнай сілай, паводле  падання, валодаў купальскі агонь? ( У Заслаўі маладзіцу перавозілі праз агонь, каб злыя духі не маглі ёй пашкодзіць.  У гэтым трэба бачыць ушанаванне маладзіцы і ачышчэння як будучай маці.  Каб пазбегнуць шкоды вядзьмаркі,  кароў праганялі  праз  невялікі агонь, які разводзілі ў варотах. Сушылі кашулю хворага дзіцяці, каб хутчэй выздаравеў.)

Раскажыце пра папараць-кветку (Папараць-кветка, згодна з народнымі павер’ямі  славян, зацвітае толькі раз  у год – апоўначы на Купалле, звычайна ў самым гушчары лесу. Лічылі, што чароўны яркі колер, якім успыхвае папараць-кветка, сыходзіць на яе ад Перуна.  Па агульнавядомым уяўленні  гэтая кветка цвіце толькі некалькі імгненняў, і той чалавек, які зможа яе сарваць, стане шчаслівым і багатым, атрымае здольнасць разумець гаворку звяроў і дрэў, зможа адшукаць схаваныя ў зямлі скарбы. Верылі, што чароўную кветку ў момант яе цвіцення ахоўваюць розныя нячысцікі і страшыдлы, уздзеянне якіх на чалавека можа мець небяспечныя і нават трагічныя вынікі).

–  Які абрад з вянкамі выконвалі дзяўчаты?  (На вянок клалі дзве палачкі накрыж, пасярод якіх прымацоўвалі запаленую свечку.  Калі вянок круціцца, значыць, быць у старых дзевах, калі паплыве – выйдзе  дзяўчына замуж, калі стаіць на месцы – замуж пакуль не пойдзе. Спявалі песню “Как на этой, на долинке”.)

6. Фізкультхвілінка.

7. Расповед спецыяльна  падрыхтаванага выхаванца пра абрад  з “русалкай”

8. Гутарка.

– Каго выбіралі на ролю  “русалкі”? (Дзяўчыну, якая мае доўгія валасы.)

– Як упрыгожвалі дзяўчыну, выбраную “русалкай”? (На галаву дзяўчыны  адзявалі пышны вянок, агромністы, як кола. Яна здымала свой андарак і заставалася ў адной кашулі з расшпіленым каўнерыкам.)

– Якую яшчэ рабілі “русалку”? Для чаго? (Выбіралі і маленькую дзяўчынку для ролі дачкі русалкі.  Адначасова  рабілі з саломы пудзіла).
– Якія песні суправаджалі гэты абрад?  (“Правяду я русалачку  да бору”…)

9. Інфармацыя пра іншыя купальскія абрады. 

– Які абрад выконвала моладзь у купальскую раніцу? (Умыванне ранішняй расою і качанне па расе ў жыце.)

– Якія павер’і пры гэтым сцвярджаліся? (Вада ў гэту ноч  валодае магутнай гаючай, жыватворнай,  жыццёвай і пладаноснай сілай. Яна, па паданню, робіць людзей прыгожымі.)

– Якія абрадавыя дзеянні, накіраваныя на ўмацаванне здароўя, забеспячэнне ўраджаю і плоднасці статку, выконваліся падчас свята? (На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўляюць рытуальнае купанне ў рэках, азёрах, вадаёмах. Акурванне жывёлы спаленымі на кастры гаючымі травамі. Прашэнне багатага ўраджаю.)

Якія адметнасці мела варажба  моладзі ў купальскую ноч? (Рытуальная варажба на вянках. Варажылі на раслінах – зёлках, купалках. Іх зрывалі  і загадвалі жаданне. Калі праз некаторы час кветкі распушваліся – жаданне здзейсніцца. У нашых мясцінах загадзя, яшчэ да Купалля, шукалі чатырохпальцы лісток канюшыны, прыносілі яго дахаты, клалі пад падушку. Нельга было ні з кім размаўляць. Перад сном казалі рытуальнае заклінанне: “лісток, пакажы мне майго мілага”. Варажылі таксама на жытніх каласах.)

– Як народная медыцына выкарыстоўвала купальскія зёлкі?  (Святаянскае зелле выкарыстоўвалі ў абрадах, звязаных з жывёлагадоўляй. Жанчыны абкурвалі ў хлявах свойскую жывёлу, у тым ліку кароў, каб ведзьмы не адабралі ў іх малако).

10.Рэфлексія.

– Як у Забалаці адзначаецца Купалле?

– Ці прымаеце вы ўдзел у гэтым свяце?

– Што асабліва вам запомнілася?

ПРА НАС

 

 

Кароткая характарыстыка этнаграфiчнага музея “Спадчына”

 

Этнаграфічны  музей Забалацкай сярэдняй школы створаны ў верасні 1985 года. Кіраўнікамі музея з 1985 па 1987 гг. была Мялешка Таццяна Іванаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры, з 1987 па 1993 гг. – Войшніс Фаіна Стэфанаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, з 1993 па 1997 гг. – Адамоніс Ванда Браніславаўна, настаўнік гісторыі, з 1997 па 2003 гг. Бужынская Леакадзія Яўгеньеўна, настаўнік геаграфіі, з 2003 па 2004 гг. – Радзько Вольга Мечыславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Кіраўніком этнаграфічнага музея “Спадчына” з 2004 г.з’яўляецца  Войшніс Фаіна Стэфанаўна.

Наш музей прапагандуе культурную спадчыну роднага краю.  Мы знаёмім дзяцей і дарослых са знакамітымі людзьмі, з песеннай спадчынай. У музеі праходзяць урокі гісторыі, грамадазнаўства, беларускай мовы і літаратуры, працоўнага навучання.

Агульная колькасць эспанатаў – 580

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду – 470

Колькасць экспанатаў дапаможнага фонду –  110

 Экспазіцыя музея (раздзелы “Беларуская хатка”, “Куток гаспадара”, “Куток гаспадыні”, “Ткацтва і вышыўка”, “Вырабы з саломы і лазы”) апавядае пра жыццё і побыт жыхароў Забалаччыны канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стагоддзя. Ільняныя вырабы, ткацкія прылады працы, вырабы з саломы і лазы. Тут і прылады земляробчай працы, гаспадарчы рыштунак, конская вупраж і інш.

Этнаграфічны музей “Спадчына” – цэнтр выхаваўчай работы па народных традыцыях, па гісторыі Бацькаўшчыны, пошука-даследчай дзейнасці. Задача музея – каб кожны экспанат як мага актыўней працаваў на сваіх наведвальнікаў.

Юныя экскурсаводы праводзяць вучэбныя, тэматычныя, віртуальныя экскурсіі, экскурсіі тыпу “музей у чамадане” на беларускай, рускай і нямецкай мовах, падчас якіх можна не толькі далучыцца да мінулага нашых продкаў, але і зрабіць “сэлфі”, прымераць адзенне забалацкіх мадоннаў пачатку – сярэдзіны  ХХ ст.

 Для навучэнцаў школы арганізоўваюцца экскурсіі-вандроўкі ў рамках міні-праекта “Маленькая краіна – гэта мая Забалаць”. Распрацаваны некалькі турыстычных маршрутаў па наваколлі Забалаччыны.

У музеі дзейнічаюць выставы “Матулін ручнік”, “Мова забалацкіх дываноў”, “Забалацкая школа: учора і сёння”, “Калекцыя калядных, навагодніх і велікодных паштовак ХХ стагоддзя”, “Грашовыя знакі мінулага”.

На базе музея працуе клуб “Спадчына”, члены якога ладзяць каляндарныя і сямейна-бытавыя святы і абрады; заняткі краязнаўчай накіраванасці, квэст-гульні.

Пры музеі працуюць пошука-даследчыя атрады “Пошук”, “Нашчадкі”. Актыўна вядзецца краязнаўчая, турыстычная і пошукавая работа. Сабраны краязнаўчы матэрыял, які выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.

Войшніс Фаінай Стэфанаўнай, кіраўніком музея, і членамі гісторыка-краязнаўчай секцыі НТВ “Шлях у навуку” напісаны шэраг даследчых работ аб малой радзіме і яе знакамітых земляках, удзельніках  Вялікай Айчыннай вайны.

Удзел у конкурсах, канферэнцыях, краязнаўчых праектах і акцыях садзейнічае паспяховай сацыялізацыі і самарэалізацыі навучэнцаў.

Вынікі даследчай дзейнасці краязнаўцаў за апошнія тры гады (2019 – 2021):

- абласныя этапы конкурсаў: 9 дыпломаў І ступені, 7 дыпломаў ІІ ступені, 5 дыпломаў ІІІ ступені. Музей “Спадчына” ў абласным конкурсе “Віртуальны музей установы адукацыі” ў намінацыі “Веб-сайт музея” заняў І месца.

- рэспубліканскія этапы конкурсаў: Тры дыпломы І ступені: за распрацоўку матэрыялаў у ХVІІІ рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту; за ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах этнаграфічных музеяў (экспазіцый) і “Скарбонка краязнаўчых знаходак”. Два дыпломы ІІ ступені: у рэспубліканскім конкурсе юных музеяў устаноў адукацыі ў намінацыі “Гісторыя аднаго экспаната” і ў творчым праекце “Скарбонка краязнаўчых знаходак” у рамках Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці, маршрутамі адзінства”, дыплом пераможцы ў І Рэспубліканскім конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”,  дыплом лаурэата ў творчым праекце “Натхнёны водарам Радзімы”.

Навучэнцы прымалі ўдзел у ХІІ і ХІІІ Міжнародных маладзёжных навукова-практычных канферэнцый “Вялікая Айчынная вайна ў 1941 – 1945 гг. у  гістарычнай памяці народа”. Атрымалі пахвальныя водзывы і падзякі педагогу.

Вынікі даследчай дзейнасці за 2021 - 2023 гады:

Міжнародныя дыпломы - 6 (2 - І ступені, 4 - ІІ ступені);

Рэспубліканскія дыпломы - 4 ІІ другой ступені;

абласныя дыпломы - 24 (10 - І ступені, 9 - ІІ ступені, 5 - ІІІ сткпені).

 

Наша команда

Наша команда

Мар'янская Лілія Паўлаўна

Войшніс Фаіна Стэфанаўна

Мар'янская Лілія Паўлаўна

Наша команда

Войшніс Фаіна Стэфанаўна

Мар'янская Лілія Паўлаўна

УДЗЕЛ У КОНКУРСАХ І ПРАЕКТАХ
2023-12-14 23:00  УДЗЕЛ У КОНКУРСАХ І ПРАЕКТАХ У 2019 – 2023 гг. актывісты музея, удзельнікі гісторыка-краязнаўчай секцыі школьнага навуковага таварыства вучняў “Шлях у навуку”, навучэнцы школы, іх кіраўнікі Ф.С. Вой...
ЭКСКУРСІЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ “СПАДЧЫНА”
2023-12-14 22:41 ЭКСКУРСІЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ “СПАДЧЫНА” Адным з эфектыўных відаў дзейнасці этнаграфічнага музея “Спадчына” з’яўляецца падрыхтоўка экскурсаводаў з ліку навучэнцаў.  За 2021 – 2023 гад...
Савет этнаграфічнага музея "Спадчына"
2023-09-25 13:41 Савет этнаграфічнага музея “Спадчына”  1. Юшэвіч Надзея Іванаўна – дырэктар  дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н. Карпянкова” 2. Мар’янская Лілія Паўлаўна – настаўнік гі...
План работы
2023-09-05 14:45   План работы этнаграфічнага музея “Спадчына” на 2023/2024 навучальны год № п/п           Накірункі і змест работы                              Тэрмін в...

Справаздача "Тыдзень Этнаграфічнага музея" 

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html