Top.Mail.Ru

Разделы музея

Уолок хозяина

Вышивка и ткачество

Изделия из соломы и лозы

 

                 Заняткі

2024-03-18 00:21 Классный час "Евгений Наумович Карпенков –  гордость заболотской земли"   Усё пакінуць след павінна, Бо, як пачаўся белы свет, Прамень, пясчынка і расінка Нязменна пакідаюць след.          ...
Гасцёўня “Славутыя людзі Забалаччыны”
2024-03-17 20:30 Гасцёўня “Славутыя людзі Забалаччыны”   Усё пакінуць след павінна, Бо, як пачаўся белы свет, Прамень, пясчынка і расінка Нязменна пакідаюць след                                П. Броўка Мэты...

Основной фонд музея

 

 

 

Путешествуем вместе!

 

 Экскурсія “АдЗЕнне Забалацкіх мадоннаў ПАЧАТАК –сярэдзінА ХХ СТАГОДДЗЯ

Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына”

Мэта: выклікаць цікавасць да беларускага народнага жаночага адзення  пачатку – сярэдзіны XX стагоддзя.

Задачы:

- раскрыць асаблівасці жаночага народнага адзення нашай мясцовасці,

- папулярызаваць народнае адзенне,

- паглыбіць цікавасць наведвальнікаў да гісторыі і культуры нашага краю;

- садзейнічаць выхаванню гонару за сваю духоўную спадчыну, захаплення ёю і  павагі да яе.

Абсталяванне: куфэрак, экспанаты музея: кашуля, блузка, андарак, фартух, пояс, чаравікі, валёнкі.

Ход экскурсіі

Гучыць мелодыя песні “Спадчына”, словы Я.Купалы, музыка І.Лучанка

Экскурсаводы апрануты ў беларускае нацыянальнае адзенне. На фоне музыкі вядзе размову 1-ы экскурсавод.

Першы экскурсавод. Добры дзень, паважаныя госці! Мы рады сустрэчы з вамі. Хочам пазнаёміць усіх вас з тым скарбам, які застаўся нам у спадчыну, што стварылі талент і працалюбства продкаў.

Коллаж гаспадыняЗараз мы разам зазірнем у мінулае. А дзе ж той скарб знаходзіцца?(Адказы гледачоў.)

Так, безумоўна, усе таямніцы-загадкі жывуць у гэтым маленькім куфэрку, які стаіць на пачэсным месце у нашым этнаграфічным музеі “Спадчына” Дзяржаўнай установы адукацыі “Навучаль- на-педагагічны комплекс Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа”.

 Як жа адамкнуць  цудоўны сакрэт? Давайце пашэпчам бабуліну замову: “Першым разам, добрым часам, з днём бялюсенькім  сам-насам заклінаем, замаўляем, цуд-куфэрак адчыняем…” (Куфэрак адкрываецца.)

 П.Панчанка пісаў пра куфар:

Фота для экскурсии 019

Яшчэ ён не пусты,

Наш куфар старажытны.

Цвіце ў ім лён густы

І каласіцца жыта.

 

Сапраўды, наш куфэрак не пусты. Тут вы бачыце народнае адзенне, якое насілі нашы забалацкія мадонны ў пачатку – сярэдзіне XX стагоддзя.

 Адгадайце загадку: “Туды рог, сюды рог, палязай на вярох”. (У загадцы гаворыцца пра спосаб надзявання кашулі – спачатку рукавы, а потым цераз галаву “на вярох” – на верх). (Адказы гледачоў.)

Правільна, гэта кашуля. Кашуля жаночая, з льнянога кужэльнага палатна.

Яна белага колеру.

Бель­ – гэта нябеснае святло, колер Хрыста. Белы меў значэнне новага свету, новых ведаў, свабоды і веры, спакойнай вады. Гэта сімвал чысціні, першапачатковасці, святасці. Там, дзе ёсць белы колер, усё на імгненне становіцца чыстым, некранутым лістом. Вядома, сама назва Беларусь, як мяркуюць некаторыя вучоныя, паходзіць ад таго, што любімым колерам адзення беларусаў быў белы.

 

Кашуля (сарочка) жаночая (пачатак ХХ ст.) – асноўная частка адзення. Верх з белага палатна, ніз з пачасніцы. Вышыта крыжыкам, чырвонымі і чорнымі ніткамі.

1_КашуляВ.Б. Сымановіч, в. Забалаць, 1984.

Кашуля аздоблена  арнаментам на плячах, на верхняй частцы рукавоў. Пры вышыўцы арнамента выкарыстоўвалі ніткі чырвонага і чорнага колераў. Лічылі, што чырвоны колер – колер жыцця, які аберагае ад злых духаў, дапамагае ў працы. Гэта сімвал яркай радасці, аховы здароўя, перасцярогі ад усяго негатыўнага. Колер мужнасці, адвагі. Чырвань выяўляе крыніцу касмічнага святла – нябесны агонь, сонца і зоркі. Лічыцца, што ён паляпшае апетыт і лечыць душэўныя пакуты. Чырвань нібы абяцае: хутка надыдзе ўсход, будзе новае нараджэнне.

Чорны – колер зямлі, з якой ўсё нараджаецца. Гэта колер абяцання: хутка вы даведаецеся пра тое, чаго не ведалі.

 Белы, чырвоны, чорны колеры ў арнаменце беларусаў сімвалізуюць адзінства нараджэння, жыцця і смерці.

Лічылася, што ўзорны арнамент на плячах і рукавах з’яўляецца аберагам, ахоўвае сілу і спрыт працалюбівых рук. Тут кветачкі, лісцікі, ромбы, крыжыкі.

Узору не знаю я прыгажэйшага,

Як расшытая крыжыкам мулінэ

І калісьці падораная мне

Дзяўчынкай кашуля.

Гэта жаночая кашуля з палікамі ( са “зморшчынамі”).

5_БлузкаБлузка(40-я гг. ХХ ст.) – жаночая кофтачка. Вышыта крыжыкам. З кароткім рукавом. Наперадзе блузкі на рукавах, ля шыі вышыты квадрацікі, ромбікі фіялетавага, чырвонага, сіняга, зялёнага, белага, ружовага, шэрага, жоўтага колераў. Фон белы. Тканіна – паркаль.

Ф.С.Войшніс, в.Забалаць, 1998.

Каўнер мае форму “стоячкі” (так гаварылі ў нашай мясцовасці). Ніз рукавоў заканчваецца манжэтамі. Кашуля доўгая, даходзіць да сярэдзіны галёнкі. Ніжняя частка сарочкі скроена з кавалка іншага палатна – горшага па якасці, са зрэбнай тканіны.

 У канцы 30-ых гадоў ХХ стагоддзя жаночая кашуля становіцца ніжняй вопраткай.

 Праца па пашыву такой кашулі была крапатлівая. Краўчыха-майстрыха рабіла выкрайку са шпалераў. Наносіла на шпалеры пэўныя размеры рукавоў, плечавых уставак, каўняра, палосак стану. Затым выкрайка прыкладвалася да тканіны і абводзілася крэйдай (мелам) ці “змыдлікам” (кусочкам мыла). Кашулі кроіліся на прамавугольныя кавалкі, адходаў тканіны амаль не было. Дэталі выкройваліся, а пазней “фастрыгаваліся”, сшываліся, аздабляліся ўзорам. У нашай мясцовасці кашулі называюць яшчэ сарочкамі. Бытуе такі выраз: “Андрэй, не дурэй, не дзяры сарочку, ні ты праў, ні ты ткаў, Яня не твая дочка.” Прыгаварваюць хлопцу, каб не заляцаўся да дзяўчыны з благімі намерамі.

Кожная дзяўчына рыхтавала бацькоўскай сям’і і будучай жаніховай сям’і багата аздобленыя кашулі, паясы, ручнікі. Гэтым яна сведчыла свае здольнасці, рупнасць, кравецкі і вышывальны спрыт. У народных песнях хлопцу раілі, якую “дзеўку” браць за жонку: “Не глядзі, Ясю, чы ў пацерках шыя, сам глядзі, у людзей пытай, чы кашулю ўшые…”

З першага дзесяцігоддзя ХХ стагоддзя нашы забалацкія прыгажуні насілі святочныя блузкі (па-мясцоваму “блюзкі”).

Вось зірніце, у нашым куфэрку ёсць блузка. Яна пашыта з тканіны фабрычнай вытворчасці, з белага штапелю (са штучнага валакна). Блузка прамога свабоднага пакрою. Запраўлялі яе ў спадніцу. Зашпілена наперадзе на два дробныя гаплікі (“аплюкі”), якія схаваныя. Рукавы шырокія кароткія, уверсе прысабраны, унізе рукавоў заведзена гумка.

 

Паглядзіце, якая прыгажосць, якая вышыўка! Арнамент вышыты крыжыкам па цэнтру ліфа, на ніжняй частцы рукавоў, абшыўкай ахоплівае шыю.

Выкарыстаны ніткі чорнага, чырвонага, фіялетавага, зялёнага, ружовага, жоўтага, сіняга колеру. А ці ведаеце вы, што жоўты колер азначае надзею. Яе чалавек нясе ў сэрцы праз усё жыццё. Тут і ромбікі (знакі ўрадлівасці), і квадрацікі або прастакутнікі (вобраз засеянага поля), і прамавугольнікі, і трохвугольнікі, і зігзачкі Нашы продкі ў далёкай даўніне лічылі, што вось такія геаметрычныя малюнкі мелі нейкую моц і здольны былі адганяць ад чалавека злыя сілы, хваробы.

Як вы думаеце, што цяжэй было пашыць кашулю ці блузку? (Адказы гледачоў.) Правільна, блузку. Бо дэталі блузкі былі дастаткова складаныя і не кожная краўчыха магла раскраіць і пашыць іх.

 А ведаеце, мода на вышытыя блузкі захоўвалася яшчэ ў 1950-я гады.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3_Спадніца

Спадніца (андарак) (пачатак ХХ ст.) – жаночае адзенне з падоўжаных полак аднатоннай дамашняй тканіны. Фіялетавага  колеру. Аздоблена ружовымі стужкамі.

Ю. П. Кузьміцкая, в. Забалаць, 1984.

 

Другі экскурсавод. А ці ведаеце вы, чым дапаўнялася кашуля ў жанчын? (Адказы гледачоў.)

Правільна, паясным адзеннем: сшытай, нясшытай спадніцай. У нашай мясцовасці сшытую спадніцу называлі андарак.

Вось перад вамі аднатонны (аднакаляровы) андарак. (Паказвае.) Ён з шарсцяной тканіны, фіялетавага колеру.

Пашыты з чатырох прамавугольных кавалкаў (полак) тканіны. Сшытыя полкі на поясе сабраны ў вельмі дробныя складкі (“моршчыны”). Частка пярэдняй полкі (якая часта закрыта фартухом) без зборак. З левага боку полкі сшыты часткова, каб андарак можна было лёгка адзець.

Да верхняга, сабранага края андарака, зроблены прышыўны пояс. Ён зашпільваецца на гузік з пятлёю.  Унізе андарак упрыгожаны дзвюмя ружовымі стужкамі. Ніжні край андарака, каб зберагчы тканіну ад выцірання, падшыты ўздоўж края (з унутранага боку) паласой ільняной тканіны.

У нашай мясцовасці гаварылі:  “Сваю дачку пазнаю і ў андарачку.” Гэта значыць, не важна ў якой вопратцы была дачушка, яе ўсё роўна любілі бацькі.

Жаночая сімволіка спадніцы (андарака) выступае ў прыёмах народнай медыцыны, калі праз яе тройчы праймалі перапалоханае дзіця. У нашай мясцовасці пажылыя жанчыны і цяпер выціраюць адваротным бокам спадніцы сурочанае дзіця.

46 Фартух

Фартух(40-я гг. ХХ ст.) – паясная адзежына, якую надзявалі на спадніцу. Аздоблены фальбонамі. Цёмна-бардовага колеру, вышыты крыжыкам на фальбонах.

З.М. Рамановіч, в. Забалаць, 1998.

А што яшчэ адносіцца да паяснога адзення жанчын? (Адказы гледачоў.) Так, гэта фартух. У нашым куфэрку знаходзіцца паркалёвы фартух бардовага колеру фабрычнай вытворчасці. (Паказвае.) Гэта святочны фартух. Са скругленым ніжнім краем і прышытай уздоўж трох краёў фартуха нешырокай фальбонай. Так званы “круглы” фартух.

Аздоблены кругавой вышыўкай крыжыкам ля фальбоны. На фоне бардовага колеру выдзяляюцца сінія кветачкі, зялёныя галінкі. Сапраўды, нашымі продкамі вялікая роля адводзілася зялёнаму і сіняму колерам. Зялёны колер павінен быў спрыяць урадлівасці, падтрымліваць жыццё, вечную прыроду, яе кругазварот.

Уверсе фартуха закладзены зборкі і прышыты пояс. З правага боку ў верхняй частцы фартуха маленькая кішэнь. Завязваецца фартух на таліі бардовымі матузкамі. Такі фартух з адной полкі закрываў спадніцу толькі спераду.

Можна ім закрыць вочы ад шчасця,

Калі шчокі калінай ірдзяць,

схаваць слёзы, калі не ўдасца

тое шчасце навек утрымаць.

Хвартушок — чарадзейнае хусце —

гэты стан свой прыгожы абвіць.

У бель чаромухі голаў чыюсьці

 у забыцці на хвартух палажыць.

Л.Геніюш.

 Адгадайце, калі ласка, загадку: “Ты ідзі туды, а я туды і сыдземся на пуповай гары” (спосаб падпяразвання). Што гэта за рэч? (Гледачы адгадваюць.)

Правільна, пояс.

Фанаграма песні “Слуцкія паясы”.

Пояс —  гэты вузкі доўгі тканы выраб з геаметрычнымі ўзорамі. На фоне белага колеру вытканы крыжыкі і кветачкі, якія нагадваюць васількі сіняга колеру. Са стракатымі кутасамі на канцах. Завязвалі яго спераду, закручваючы некалькі разоў вакол таліі. Пояс насілі заўсёды і ўсе. З’яўленне без пояса на людзях выклікала ў прысутных здзіўленне, лічылася непрыстойнасцю, нявыхаванасцю, дурным тонам. Нездарма гаварылі ў нашай мясцовасці: “Без пояса хадзіць грэх, а падпяразанага чалавека і чорт баіцца, і халера ніякая не бярэ”. Лічылі, што ён аберагае ад няшчасця, ад розных нячысцікаў. Пояс быў для чалавека свайго роду талісманам.

 Важную ролю жанчыны надавалі поясу, бо ў ім таілася асаблівая сіла. Пояс – гэта круг, сімвал Сонца. Прыгожымі ўзорыстымі паясамі сялянкі падпяразвалі спадніцы.

Паясочак сіні — недзе ад матулі,

а чырвоны, яры — мужу на  кашулю,

а вось гэты — гожы, доўгі, з кутасамі,

падпярэзваў святам бабін брат часамі.

Л.Геніюш.

 Важнае месца адводзілася поясу ў розных звычаях і абрадах. Ім перавязвалі сноп ураджаю, спавівалі немаўлят. У нашай мясцовасці звязвалі поясам маладых перад шлюбам. Гэта сімвалізавала моцны шлюб, устанаўленне сваяцкіх адносін паміж роднымі жаніха і нявесты. Падчас вянчання пояс разам з ручніком клалі пад ногі маладым. Поясам нявеста адорвала не толькі жаніха, але і сяброў жаніха (па-мясцоваму “дружбантаў”), і свата.

З думкай аб караваі

Пояс для свата тчэцца, –

Кожная нітка смяецца,

Кожная нітка спявае.

М. Маляўка.

Трэці экскурсавод. Адгадайце загадку: “У нас заўсёды, а ў коней ніколі”. Не ведаеце? Падкажам, каню гэта рэч не патрэбна, бо ў яго на нагах цвёрдыя капыты, якія не баяцца вады і холаду. (Гледачы адказваюць.) Правільна, гэта абутак. Давайце паглядзім, які абутак знаходзіцца ў нашым куфэрку.

Вось такія прыгожыя святочныя чаравікі насілі нашы забалацкія мадонны (дэманструе).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота для экскурсии 023

Жаночыя чаравікі (паўсапожкі) —абутак (40-ыя гады ХХ ст.) з завостраным наском, з невысокімі халяўкамі, высокімі абцасамі, зашнураваны раменьчык. Бардовыя.

Г.А. Пакуліс, в. Валэйшы, 2006.

Іх называлі ў нашай мясцовасці “румынкі”. А пашылі іх майстры- шаўцы па прозвішчу Кірвель з мястэчка Васілішкі (цяпер Шчучынскі раён), якое знаходзіцца за 20 кіламетраў ад Забалаці.

“Румынкі” пашыты са скуры, з завостраным носам, з невысокімі халяўкамі, з высокімі шырокімі абцасамі.

Шнуроўка размешчана спераду. Зашнураваны двума тонкімі вузкімі раменьчыкамі, якія зашпільваюцца спражкамі. Чаравікі бардовага колеру, аздоблены прыгожым узорам.

Насілі нашы прыгажуні чаравікі і восенню, і зімой, і вясной. У народнай песні гаворыцца:

А Лявоніху Лявон палюбіў,

Лявонісе чаравікі купіў;

Лявоніха, душа ласкавая,

Чаравічкамі палясківала.

  Значную ролю ў народнай абраднасці адыгрывалі чаравікі. На Каляды дзяўчына кідала за вароты чаравік. У які бок ён упадзе наском, адтуль трэба чакаць жаніха. Мералі чаравікам да парога: у якой дзяўчыны чаравік выйдзе наском за парог, тая пойдзе замуж.

 А пра які скарб з куфэрка мы яшчэ не гаварылі?

(Гледачы адказваюць.) Правільна, пра валёнкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота для экскурсии 022

Валёнкі –зімовы абутак з валенай воўны. Лакальна назва –валенцы.

Г. Л. Кашлей в.Пяроўцы, 2015

Вось гэтыя валёнкі збіў майстар валюшнага рамяства Кашлей Вацлаў Антонавічз вёскі Пяроўцы Забалацкага сельсавета. Яны збіты з воўны, пафарбаваны ў чорны колер.

 Валенне (біццё) — справа нялёгкая, карпатлівая, патрабуе не толькі фізічных сіл, моцных, спрытных рук, але і вялікага цярпення.

 Воўну насцілалі на стале, на змочаным вадой кавалку палатна, потым яго скачвалі разам з воўнай у трубку  і камячылі рукамі да ўтварэння тонкага пласта. На яго праз палатняную пракладку клалі новы пласт воўны, зноў камячылі. Два пласты аблівалі кіпенем, для ўшчыльнення раскачвалі і цёрлі рубчатымі качалкамі. Загатоўку насаджвалі на драўляную калодку (капыл) для надання патрэбнай формы. Пасля сушкі ў печы ці над печчу выраб на капылу расчэсвалі жалезнай шчоткай, абвальвалі на ім ворс. Валёнкі гатовы. Абувай абутак, насі абноўку. І нагам цёпла ў мароз, і абутак прыгожы: цешыў вока не ўзорнай аздобай, а колерам воўны.

Сыравінай для валёнак з’яўляецца авечая шэрсць –  воўна восеньскай стрыжкі. Яна карацейшая і больш прыдатная для валення. Воўну ачышчалі, сарціравалі, але не мылі, каб добра скочвалася, збівалася. Спачатку яе разрыхлялі – раскубвалі рукамі, іншы раз расчэсвалі драўлянымі ці драцянымі шчоткамі. Білі валёнкі з шэрай, чорнай воўны. Светлую воўну фарбавалі фарбай. Набывалі фарбу ў магазінах (крамах) або ў “шпікулянтаў”, якія куплялі ў магазінах г.Ліды і перапрадавалі па вышэйшай цане.

Падэшвы валёнак падшывалі тоўстым лямцам або скурай. Пазней на валёнкі сталі надзяваць галошы (па-мясцоваму “ галёшы”).

  Валены абутак бытуе да нашых дзён. На Каляды кідалі праз страху валёнак, каб ён там завіс — куды насок пакажа, адтуль будуць сваты.Фота адзенне 028Фота для экскурсии 011

Жаночы касцюм з найбольшай яракасцю і паўнатой увасабляе мастацкае мысленне народа, багацце яго фантазіі, развітасць густу і пачуццё меры. Ён найбольш яскравая і пераканальная частка рукатворнай спадчыны беларускага народа.

 

Калі жанчына апранала такі касцюм, то перад вачамі паўставаў вобраз прыгажосці, высокароднасці. Жанчына была статная, з паходкай урачыстай і велічнай. Бо ўсё хараство народнага адзення сабрана менавіта ў жаночым адзенні.

Мы зазірнулі трохі ў мінулае, у таямніцы бабулінага куфэрка.

Тое, што стваралася народнымі майстрамі, што зроблена з любоўю, стараннем, імкненнем да прыгажосці, варта самай пільнай увагі.

 Шчодра распісаныя нашымі бабулямі кашулі, блузкі, спадніцы, фартухі, паясы і сёння выклікаюць замілаванне і добрую зайздрасць. П.Панчанка ў вершы “Куфар” пісаў:

Не буду варажыць

Аб густах і жаданнях.

Я знаю: скарб ляжыць

У куфрах старадаўніх.

О нас

Урок у музеі

Віды вышыўкі. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Вышыўка ў тэхніцы “Набор”

Урок працоўнага навучання

Яніна Мар’янаўна Анаровіч, настаўніца працоўнага навучання, пазнаёміла дзяўчынак з тэхнікай вышывання гладдзю, паўкрыжом і крыжом. Фаіна Стэфанаўна Войшніс, кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” правяла для пяцікласніц  у школьным музеі экскурсію “Вышыўка і ткацтва як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”.  Паведаміла вучаніцам пра спосабы вышыўкі, пра ролю вышыўкі ў жыцці нашых продкаў, пра  майстэрства мясцовых вышывальшчыц. Пазнаёміла з музейнымі вышыванкамі, сурвэткамі, ручнікамі, вышытым арнаментам на кашулях.

Урок-экскурсія садзейнічала выхаванню у дзяўчынак любові і павагі да свайго краю, народа, яго традыцый, промыслаў.

You will find the latest information about us on this page. Our company is constantly evolving and growing. We provide wide range of services. Our mission is to provide best solution that helps everyone. If you want to contact us, please fill the contact form on our website. We wish you a good day!

“Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”

Літаратурна-этнаграфічная гасцёўня

(5 клас)

Літаратурна-этнаграфічная гасцёўня “Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”, якая была праведзена ў этнаграфічным музеі “Спадчына”, пазнаёміла вучняў 5 класа (класны кіраўнік Яніна Яўгеньеўна Міхайлава) з прыладамі для апрацоўкі льну і паэтычнымі творамі, прысвечанымі цяжкай жаночай працы; садзейнічала выхаванню цікавасці да мінулага роднага краю, беларускай паэзіі, павазе да сялянскай працы, традыцый беларускага народа.

Кіраўнік музея Фаіна Стэфанаўна Войшніс пазнаёміла пяцікласнікаў з калаўротам, прасніцай, верацяном, церніцай, траплом, грэбенем, кудзелю на прасніцы, сукалам, саматканымі ручнікамі, абрусамі, ткацкім станком.

 Вучні чыталі  вершы М. Машары  і В. Вярбы “Ручнікі”, М. Танка “Расшытае крыжыкам”, В. Ракава “Неданошаныя кашулі”, Я. Крупенькі “Беляць палотны”, Д. Бічэль “Кросны”. Пад гучання беларускай народнай песні “Ох, і сеяла Ульяніца лянок” дзяўчынкі спявалі і танцавалі, імітуючы ўсе згаданыя  дзеянні.

Віды вышыўкі. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Вышыўка ў тэхніцы “Набор”

Урок працоўнага навучання

Яніна Мар’янаўна Анаровіч, настаўніца працоўнага навучання, пазнаёміла дзяўчынак з тэхнікай вышывання гладдзю, паўкрыжом і крыжом. Фаіна Стэфанаўна Войшніс, кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” правяла для пяцікласніц  у школьным музеі экскурсію “Вышыўка і ткацтва як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”.  Паведаміла вучаніцам пра спосабы вышыўкі, пра ролю вышыўкі ў жыцці нашых продкаў, пра  майстэрства мясцовых вышывальшчыц. Пазнаёміла з музейнымі вышыванкамі, сурвэткамі, ручнікамі, вышытым арнаментам на кашулях.

Урок-экскурсія садзейнічала выхаванню у дзяўчынак любові і павагі да свайго краю, народа, яго традыцый, промыслаў.

Пазнавальная экскурсія “Лепш нічога няма свайго роднага вугла”

Кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” Ф.С. Войшніс сумесна з  выхавальнікам інтэграванай групы навучання і выхаванн Л. І. Глушэнь правялі з выхаванцамі пазнавальную экскурсію “Няма нічога мілей свайго роднага вугла”. Гэтая экскурсія прывабіла дашкольнікаў цікавай экспазіцыяй, магчымасцю пагуляць з экспанатамі.

Перад наведваннем музея дашкольнікі пазнаёміліся з ілюстраваным матэрыялам з папкі “З куфэрка бабулі”, створанай Людмілай Іосіфаўнай Глушэнь паводле часопіса “Вясёлка” (“музей Вясёлкі”).

Фаіна Стэфанаўна апавядала дзецям пра жыццё беларусаў у пачатку ХХ стагоддзя, знаёміла з інтэр’ерам сялянскай хаты, асноўнымі прадметамі вясковага побыту, з прадметамі гаспадара, гаспадыні, з ткацкімі прыладамі і вырабамі. Дзеці гулялі ў гульню “Хустачка”, адгадвалі загадкі, спявалі беларускую народную песню-танец “Бульба”, называлі прыказкі і прымаўкі, расказалі верш “Я люблю сваю хату”.

Пазнавальная экскурсія ўзбагаціла слоўнік дзяцей на аснове паглыблення ведаў пра прадметы і з’явы навакольнага свету; далучыла іх да багацця беларускай мовы праз малыя жанры (гульні, загадкі, прыказкі і прымаўкі, песні); садзейнічала выхаванню павагі да гістарычнага мінулага сваёй краіны, цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей.

Загадкі ў музейных прадметах

Гульня-спаборніцтва

З выхаванцамі ГПД №1 (выхавальнік Р.І. Чапля) кіраўніком этнаграфічнага музея “Спадчына” Фаінай Стэфанаўнай Войшніс праведзена гульня-спаборніцтва “Загадкі ў музейных прадметах”. Для гульні выкарыстоўваліся экспанаты. Каманды “Верасок” і “Васілёк” заўзята адгадвалі, што знаходзіцца ў “чароўным” кошыку, падбіралі прыладу, знаходзілі адгадкі сярод экспанатаў музея, разгадвалі загадкі-пытанні, загадкі-жарты, загадкі-задачы. Яны ўдзельнічалі ў гульні “Забі гол”.

Каштоўнасць загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт. Гэта сродак забавы і пацехі для дзяцей.

Гульня вучням спабалася. Яны былі актыўныя, кемлівыя, назіральныя, разважлівыя. 

Page title

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html