Top.Mail.Ru

З даследчай работы "ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ (ДЗЕЙНАСЦЬ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА ІМЯ КАТОЎСКАГА НА ТЭРЫТОРЫІ ВОРАНАЎШЧЫНЫ  Ў ЧАС ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ)" Краеўскай Вікторыі

                                                                                                             Не патрэбна ніякаму часу вайна!

                                                                                                             Не патрэбна і нашаму веку!

                                                                                                             Не прыносіла шчасця ніколі яна - 

                                                                                                             Колькі гора дала чалавеку!..

                                                                                                                                                         Людміла Воранава

Мая малая радзіма Забалаччына мае багатую спадчыну, цікавую гісторыю. У час Вялікай Айчыннай вайны на Забалаччыне дзейнічаў партызанскі атрад імя Катоўскага. Барацьбу з ворагамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны  вялі салдаты Чырвонай Арміі, а таксама мясцовыя актывісты, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі і змагаліся з нямецкімі акупантамі ў партызанскіх атрадах.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўсё, што звязана з гэтымі жудаснымі гадамі нашай гісторыі, будзе заўжды актуальна. У розных сродках масавай інфармацыі мы вельмі часта чуем пра подзвігі беларускіх салдат, падпольшчыкаў, партызан, мірнага насельніцтва. Але вельмі шкада, што многія з нас не ведаюць сваіх мясцовых герояў. Лічу сваім абавязкам асвятліць падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі маёй малой радзімы. Хачу паказаць, што не толькі воіны Чырвонай Арміі, якія арганізавалі атрад імя Катоўскага (камандзір атрада Еўдакімаў Іван Раманавіч), але і нашы землякі прымалі актыўны ўдзел у барацьбе супраць фашысцкай Германіі. Яскравым прыкладам сталі патрыёты з сем’яў Будзько з хутара Каюцева, Родзікаў з вёскі Пасека-Дварчаны, Павядайкі з вёскі Праважа, якія непасрэдна прымалі ўдзел у аперацыях супраць нямецкіх захопнікаў. Нашы землякі ў гады ваенных ліхалеццяў, рызыкуючы сваім жыццём, абаранялі свой родны край. А трагедыя, што адбылася ў 1943 годзе, калі былі забіты і спалены немцамі жыхары вёскі Пасека-Дварчаны, балючай ранай засталася ў сэрцах мясцовага насельніцтва. 

Сёмуха (Тройца, Зялёныя святкі)  завяршальнае веснавое свята. Свята найвышэйшага росквіту прыроды. У праваслаўных Сёмуха адзначаецца ў дзень Св. Троіцы (Пяцідзесятніцы), у каталікоў – у дзень Спаслання Святога Духа. Да Сёмухі стараліся парабіць усе веснавыя сельскагаспадарчыя справы. Абыходзілі хрэсным ходам вёску і палі. Напярэдадні свята чыста прыбіралі хату і сядзібу, а потым упрыгожвалі зелянінай – галінкамі і дрэўцамі бярозы, радзей – клёна, ліпы, падлогу хаты і двор засцілалі аерам. Традыцыя захавалася і па сённяшні дзень. Зеляніну не выкідвалі, аддавалі скаціне, затыкалі пад страху ад грому, утыкалі ў агарод ад кратоў, у капцы бульбы ад чарвей. У Шчучынскім раёне старажылы ўспамінаюць зніклы ўжо звычай віцця вянкоў дзяўчатамі на Сёмуху. Вянкі пускалі на ваду і варажылі пра будучае замужжа. Шырока быў распаўсюджаны звычай на Сёмуху ўпрыгожваць кароў вянкамі. За той вянок пастуху трэба было заплаціць “сёмушнае”. Аднак на Зэльвеншчыне вянок на рагах каровы азначаў, што гаспадыня не заплаціла пастуху “сёмушнае”. На Сёмуху ладзілі фэсты, маёўкі (апошнія ў сярэдзіне ХІХ ст. сталі папулярнымі і сярод гараджан). Маёўкі праходзілі абавязкова з музыкай, дзе-нідзе ладзілі арэлі. На маёўкі збіралася моладзь з розных вёсак. Гэта была добрая нагода пазнаёміцца. Сёмуха лічылася добрай парой для вяселляў.

Разделы музея

Уолок хозяина

Вышивка и ткачество

Изделия из соломы и лозы

Основной фонд музея

Путешествуем вместе!

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html