Top.Mail.Ru

З даследчай работы "ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ (ДЗЕЙНАСЦЬ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА ІМЯ КАТОЎСКАГА НА ТЭРЫТОРЫІ ВОРАНАЎШЧЫНЫ  Ў ЧАС ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ)" Краеўскай Вікторыі

                                                                                                             Не патрэбна ніякаму часу вайна!

                                                                                                             Не патрэбна і нашаму веку!

                                                                                                             Не прыносіла шчасця ніколі яна - 

                                                                                                             Колькі гора дала чалавеку!..

                                                                                                                                                         Людміла Воранава

Мая малая радзіма Забалаччына мае багатую спадчыну, цікавую гісторыю. У час Вялікай Айчыннай вайны на Забалаччыне дзейнічаў партызанскі атрад імя Катоўскага. Барацьбу з ворагамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны  вялі салдаты Чырвонай Арміі, а таксама мясцовыя актывісты, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі і змагаліся з нямецкімі акупантамі ў партызанскіх атрадах.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўсё, што звязана з гэтымі жудаснымі гадамі нашай гісторыі, будзе заўжды актуальна. У розных сродках масавай інфармацыі мы вельмі часта чуем пра подзвігі беларускіх салдат, падпольшчыкаў, партызан, мірнага насельніцтва. Але вельмі шкада, што многія з нас не ведаюць сваіх мясцовых герояў. Лічу сваім абавязкам асвятліць падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі маёй малой радзімы. Хачу паказаць, што не толькі воіны Чырвонай Арміі, якія арганізавалі атрад імя Катоўскага (камандзір атрада Еўдакімаў Іван Раманавіч), але і нашы землякі прымалі актыўны ўдзел у барацьбе супраць фашысцкай Германіі. Яскравым прыкладам сталі патрыёты з сем’яў Будзько з хутара Каюцева, Родзікаў з вёскі Пасека-Дварчаны, Павядайкі з вёскі Праважа, якія непасрэдна прымалі ўдзел у аперацыях супраць нямецкіх захопнікаў. Нашы землякі ў гады ваенных ліхалеццяў, рызыкуючы сваім жыццём, абаранялі свой родны край. А трагедыя, што адбылася ў 1943 годзе, калі былі забіты і спалены немцамі жыхары вёскі Пасека-Дварчаны, балючай ранай засталася ў сэрцах мясцовага насельніцтва. 

З успамінаў Ганны Антонаўны Родзік  (Засценчык)

 – Сярод забітых і спаленых магла быць і я. Разам з іншымі была я палонніцай таго гумна. Калі ў двары раздаліся аўтаматныя чэргі – гэта забівалі мужчын, мама крыкнула, гледзячы на мяне і маю пляменніцу Владзю: “Ратуйцеся!”. Мы з  малышкай кінуліся ў загарадку з мякінай. Тут над нашым сховішчам прасвісцелі кулі. Праз некалькі хвілін усё сціхла. Наступіла мёртвая цішыня. У паверхні парахавым дымам. У галаве прамільгнула: “Трэба бегчы”. Выскачыла з гумна. Убачыла маму, якая абхапіла рукамі ўнука, побач – лужына крыві. Яны былі мёртвымі. Мы кінуліся ў выратавальны лес. А маленькая пляменніца ўсё плакала і пыталася: “Чаму мы пакінулі бабулю?”. Не разумела, бедная, што бабулю яна больш ніколі не ўбачыць.

З успамінаў Франца Антонавіча Родзіка:

 – У той дзень мы знаходзіліся ў лесе недалёка ад хутара, сядзелі ў засадзе. Здалёк даносіліся выстралы, было трывожна, ніхто не ведаў, што здарылася. Бачым, бяжыць сястра з пляменніцай і свішча па-ўмоўленаму, я адклікнуўся. Пайшоў ёй насустрач і пытаюся: “Аня, што здарылася, за табой няма фашыстаў?”. “Няма, –  адказала яна,  –  няма! Маму, мамачку…” і я ўсё зразумеў.

З успамінаў Юзэфа Юзэфавіча Клімашэўскага:

  – Я ў дзесяцігадовым узросце, у кастрычніку 1943 года, застаўся без маці і бацькі, трох братоў і дзвюх сясцёр. Сам пры расстрэле быў паранены ў руку, раздрабіла вялікі палец. Маці, падаючы, прыкрыла мяне сваім целам. Затым я схаваўся ў мякіне. Не памятаю, як я ўвесь акрываўлены трапіў да сваёй цёткі ў вёску Дзеткі.

Разделы музея

Уолок хозяина

Вышивка и ткачество

Изделия из соломы и лозы

Основной фонд музея

Путешествуем вместе!

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html