Top.Mail.Ru

З даследчай работы "ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ (ДЗЕЙНАСЦЬ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА ІМЯ КАТОЎСКАГА НА ТЭРЫТОРЫІ ВОРАНАЎШЧЫНЫ  Ў ЧАС ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ)" Краеўскай Вікторыі

                                                                                                             Не патрэбна ніякаму часу вайна!

                                                                                                             Не патрэбна і нашаму веку!

                                                                                                             Не прыносіла шчасця ніколі яна - 

                                                                                                             Колькі гора дала чалавеку!..

                                                                                                                                                         Людміла Воранава

Мая малая радзіма Забалаччына мае багатую спадчыну, цікавую гісторыю. У час Вялікай Айчыннай вайны на Забалаччыне дзейнічаў партызанскі атрад імя Катоўскага. Барацьбу з ворагамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны  вялі салдаты Чырвонай Арміі, а таксама мясцовыя актывісты, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі і змагаліся з нямецкімі акупантамі ў партызанскіх атрадах.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўсё, што звязана з гэтымі жудаснымі гадамі нашай гісторыі, будзе заўжды актуальна. У розных сродках масавай інфармацыі мы вельмі часта чуем пра подзвігі беларускіх салдат, падпольшчыкаў, партызан, мірнага насельніцтва. Але вельмі шкада, што многія з нас не ведаюць сваіх мясцовых герояў. Лічу сваім абавязкам асвятліць падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі маёй малой радзімы. Хачу паказаць, што не толькі воіны Чырвонай Арміі, якія арганізавалі атрад імя Катоўскага (камандзір атрада Еўдакімаў Іван Раманавіч), але і нашы землякі прымалі актыўны ўдзел у барацьбе супраць фашысцкай Германіі. Яскравым прыкладам сталі патрыёты з сем’яў Будзько з хутара Каюцева, Родзікаў з вёскі Пасека-Дварчаны, Павядайкі з вёскі Праважа, якія непасрэдна прымалі ўдзел у аперацыях супраць нямецкіх захопнікаў. Нашы землякі ў гады ваенных ліхалеццяў, рызыкуючы сваім жыццём, абаранялі свой родны край. А трагедыя, што адбылася ў 1943 годзе, калі былі забіты і спалены немцамі жыхары вёскі Пасека-Дварчаны, балючай ранай засталася ў сэрцах мясцовага насельніцтва. 

ЭКСКУРСІЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ “СПАДЧЫНА”

Адным з эфектыўных відаў дзейнасці этнаграфічнага музея “Спадчына” з’яўляецца падрыхтоўка экскурсаводаў з ліку навучэнцаў.

 За 2021 – 2023 гады падрыхтаваны дзве групы экскурсаводаў па 5 чалавек, з навучэнцаў ІІ і ІІІ ступеняў навучання. Праведзена 154 экскурсіі.

 Экскурсіі (аглядныя, тэматычныя, экскурсіі ў намінацыі “Музей у чамадане” (куфэрку), віртуальныя экскурсіі, экскурсіі-вандроўкі ў рамках міні-праекта “Маленькая краіна – гэта мая Забалаць”), праводзіліся для выхаванцаў груп дашкольнага звяна, для навучэнцаў Забалацкага НПК.  Тэматыка экскурсій адлюстроўвае быт, падзеі, імёны малой радзімы: “Беларуская хатка”, “Жыццё і быт людзей Воранаўшчыны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст.”, “Славутыя землякі Забалаччыны”, “Ткацтва і вышыўка як віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”, “Саломапляценне”, “Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”, “Гісторыя і культура Забалацкай парафіі”,“Аб чым гавораць помнікі?” (экскурсія па памятных мясцінах Воранаўскага раёна), “Знакамітыя людзі Воранаўшчыны”, “Малая радзіма: людзі і падзеі” і іншыя .

 Работа экскурсаводаў стварае належную атмасферу, каб наведвальнікі не толькі атрымлівалі веды па прапанаванай тэме, але, каб экскурсія заахвоціла іх да больш глыбокага судакранання з мінулым. 

Практыкуюцца навучальныя, тэматычныя, інтэрактыўныя і віртуальныя экскурсіі, якія праводзяцца на беларускай, рускай мовах, а з 2015 г. – на  нямецкай.

 Экскурсія “Беларуская хатка” (1 – 5 класы) знаёміць з абрадамі, звычаямі і павер’ямі беларусаў, з асаблівасцямі інтэр’ера хаты пач. ХХ ст.

 Экскурсія “Няма нічога мілей  свайго роднага вугла” прываблівае дзяцей рознаўзроставай групы дашкольнікаў цікавай экспазіцыяй, магчымасцю пагуляць з экспанатамі.

Аглядная экскурсія па музеі на нямецкай мове складаецца з чатырох частак: гісторыя стварэння музея, куток гаспадыні, куток гаспадара, хатка пачатку ХХ ст. Госці маюць магчымасць паглядзець гэтую экскурсію і ў выглядзе фільма “Забалаць. Этнаграфічны музей”, які апублікаваны ў інтэрнэце: https://www.youtube.com/watch?v=nEPEWzDs700&t =148s .

Вучняў, бацькоў вельмі цікавяць экскурсіі тыпу “Музей у чамадане”: юнымі экскурсаводамі падрыхтаваны тэмы “Тавары з Забалацкага кірмашу”, “Адзенне Забалацкіх мадоннаў”.

Віртуальная экскурсія “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”,  прысвечаная Году малой радзімы, спрыяла ў навучэнцаў фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, паважлівых адносін да гісторыі і культуры роднага кута, пачуцця гонару за яго мінулае і сучаснае, садзейнічала выхаванню адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Наладжаны экскурсіі-вандроўкі ў рамках міні-праекта “Маленькая краіна – гэта мая Забалаць”: “Мінулае і сучаснае Забалаці”, “Пагранічная застава “Забалаць”, “Помнік воінам-землякам Другой сусветнай вайны”,“Вуліцы майго аграгарадка”, “Вуліца Юшкевіча: ад мінулага да сучаснасці”(Дадатак 7).

На працягу 2020 года ў класных калектывах праводзіліся падарожжы па Беларусі ў ОNLAN-рэжэме, на якіх прымалі актыўны ўдзел актывісты музея.   

         Наведалі наш музей ў 2019 – 2023 гады  работнікі Забалацкага пагранпаста, Місявіцкага ЦКіД, былыя настаўнікі –  ветэраны педагагічнай працы, работнікі РАА, МА настаўнікаў матэматыкі і інфарматыкі Воранаўскага раёна, МА настаўнікаў геаграфіі, чалавек і свет, МА настаўнікаў-дэфектолагаў класаў інтэгрыраванага навучання і выхавання, МА выхавацеляў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп НДА і НПК”; бацькі выхаванцаў групы інтэгрыраванага навучання і выхавання №2; госці, якія былі запрошаны на юбілей (80-годдзе) школы; выпускнікі 2000 года; мясцовая паэтка Пастэрнак Тарэса Браніславаўна з в. Сеўрукі Місявіцкага сельсавета; паэт Уладзімір Руль з Начы, удзельнікі семінара “Алімпіяда і навукова-даследчая праца па беларускай мове і літаратуры ў сучаснай школе”, настаўнікі-моваведы Воранаўскага раёна; выкладчыкі, кандыдаты педагагічных навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Р.К. Казлоўскі,  А.Э. Сабуць, В.Л. Варановіч [19, с. 8].

У шосты суботні дзень 12 кастрычніка 2019 года ў музеі адбылася сустрэча навучэнцаў 5 – 8 класаў са знакамітай ткачыхай, вязальшчыцай, вышывальшчыцай  Марыяй Станіславаўнай Куель з в. Казляны Забалацкага сельсавета.  Праведзена гасцёўня “Матчын ручнік”

З актывам музея наведалі жыхароў аг. Забалаць С.С. Бурнос, сям’ю Карпянковых, Ю.Ю. Врублеўскую, жыхароў г. Гродна В.А. Будзько і Т.К. Краўчук, Г.В. Явейшыс  для збору інфармацыі для напісання творчых і даследчых работ. Атрымалі ў дар хатнія рэчы мінулага, якія  папоўнілі  асноўны і дапаможны фонды музея.

Дзякуючы сабранаму матэрыялу пра ветэранаў-землякоў, пра ахвяраў фашызму ў  Вялікай Айчыннай вайне надрукаваны артыкулы ў раённай газеце. 23 сакавіка 2019 года на старонцы “Воранаўскай газеты” – артыкул “Вёска, апаленая вайной” (Марына Кандратовіч, Фаіна Войшніс, Вадзім Мар’янскі) [16, с. 9]. Кіраўнік этнаграфічнага музея Ф.С. Войшніс напісала артыкул “Я – вояка!”[8, с. 4]. Арганізатар С.Ф. Лышчык – “Боевой путь сапёра , [22, с. 4]. М.Ф. Кандратовіч  – “Дарогамі Генрыха Юшкевіча” [17, с. 3].

І так, актыўнае выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу школьнага музея на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці набліжае гісторыю да парога ўласнай хаты. Навучэнцы пачынаюць адчуваць, што гісторыя, якую яны вывучаюць па падручніках, тварылася тут, у роднай мясцовасці, і тварылі яе таксама і іх продкі. Школьны музей запрашае наведаць выставы і экспазіцыі новых гасцей.

Кніга водгукаў музея з’яўляецца люстэркам пазітыўных думак і  яркіх пачуццяў наведвальнікаў, якія падчас удзелу ў падобных мерапрыемствах даюць высокую ацэнку нашай рабоце.

Раздзелы музея

Падарожнічаем разам!

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html