З даследчай работы "ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ (ДЗЕЙНАСЦЬ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА ІМЯ КАТОЎСКАГА НА ТЭРЫТОРЫІ ВОРАНАЎШЧЫНЫ Ў ЧАС ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ)" Краеўскай Вікторыі
Не патрэбна ніякаму часу вайна!
Не патрэбна і нашаму веку!
Не прыносіла шчасця ніколі яна -
Колькі гора дала чалавеку!..
Людміла Воранава
Мая малая радзіма Забалаччына мае багатую спадчыну, цікавую гісторыю. У час Вялікай Айчыннай вайны на Забалаччыне дзейнічаў партызанскі атрад імя Катоўскага. Барацьбу з ворагамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны вялі салдаты Чырвонай Арміі, а таксама мясцовыя актывісты, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі і змагаліся з нямецкімі акупантамі ў партызанскіх атрадах.
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўсё, што звязана з гэтымі жудаснымі гадамі нашай гісторыі, будзе заўжды актуальна. У розных сродках масавай інфармацыі мы вельмі часта чуем пра подзвігі беларускіх салдат, падпольшчыкаў, партызан, мірнага насельніцтва. Але вельмі шкада, што многія з нас не ведаюць сваіх мясцовых герояў. Лічу сваім абавязкам асвятліць падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі маёй малой радзімы. Хачу паказаць, што не толькі воіны Чырвонай Арміі, якія арганізавалі атрад імя Катоўскага (камандзір атрада Еўдакімаў Іван Раманавіч), але і нашы землякі прымалі актыўны ўдзел у барацьбе супраць фашысцкай Германіі. Яскравым прыкладам сталі патрыёты з сем’яў Будзько з хутара Каюцева, Родзікаў з вёскі Пасека-Дварчаны, Павядайкі з вёскі Праважа, якія непасрэдна прымалі ўдзел у аперацыях супраць нямецкіх захопнікаў. Нашы землякі ў гады ваенных ліхалеццяў, рызыкуючы сваім жыццём, абаранялі свой родны край. А трагедыя, што адбылася ў 1943 годзе, калі былі забіты і спалены немцамі жыхары вёскі Пасека-Дварчаны, балючай ранай засталася ў сэрцах мясцовага насельніцтва.
Экскурсія
“СТУПА І ТАЎКАЧ У ФОНДЗЕ ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ “СПАДЧЫНА”
Мэта: скласці атрыбуцыю рэчыўных прадметаў музейнага значэння: ступы і таўкача; вызначыць іх ролю у жыцці нашых продкаў.
Задачы:
-сфатаграфаваць музейныя прадметы (ступу і таўкач), вызначыць памеры і іх апісаць;
-сабрацьзвесткі пра ступу і таўкач у пісьмовых крыніцах, інтэрнэт-рэсурсах, сістэматызаваць іх;
-апісаць прымяненне і ролю ступы і таўкача ў абрадах;
- расказаць пра гісторыю ступы і таўкача Забалаччыны, адлюстравацьцікавыя факты;
- садзейнічаць выхаванню любові і павагі да культурных традыцый беларускага народа
Ход экскурсіі
Гучыць мелодыя песні “Спадчына”, словы Я.Купалы, музыка І.Лучанка
Экскурсавод апрануты ў беларускае нацыянальнае адзенне. На фоне музыкі экскурсавод вядзе размову.
Экскурсавод.Дзень добры, паважаныя сябры! Размова ў нас сёння пойдзе пра ступу і таўкач, якія прадстаўлены ў фондзе этнаграфічнага музея “Спадчына”. Назва ступы пайшла ад старадаўняга слова “ступаць”(паказвае).Ступы выкарыстоўваліся для драбнення зерня, яго ачысткі ад цвёрдага шалупінне, валакна ільну, каноплі.
Хуткагаворка паведамляе: “Клюйце, куры, крупы каля ступы”.
Як бачыце – гэта высакаваты драўляны стаячок(паказвае).
Ручная ступа зроблена з суцэльнага дрэва (дуба).Дыяметр ступы ўверсе 37 см. Вышыня – 90 см. Адтуліна (зеў) і ніжняя частка ў ступе выдзёўбана. Глыбіня зева – 33 см. Прыступак (ніз) ступы счасаны. Яна стаіць як бы на ножках(паказвае).Звяртае ўвагу прадуманасцю формы, зграбнасцю сілуэта. Апрацавана сякерай.
А гэта ступка для таўчэння солі, ільняных і канапляных насенняў (з фонду этнаграфічнага музея “Спадчына”) (паказвае).
– Як вы думаеце, што зараз замяніў ступу? Правільна, міксер.
А ці ведаеце вы, што яшчэ ёсцьступа нажная, якая была ніжэйшая за ручную (малюнак з кнігі “Беларуская энцыклапедыя”, Т.15, с.222).
Зерне ў ступе таўклі таўкачом. А восьцэльны таўкач (паказвае). Назва пайшла ад слова “таўчы”. Ён у выглядзе качалкі з патоўшчаным канцом, даўжыня якога 45 см. У некаторых гаспадароў таўкач быў з паўкруглымі канцамі і выемкай пасярэдзіне, каб лаўчэй было трымаць. Аб гэтых музейных прадметах загадкі: “Воўк стаіць, а вушы скачуць” (ступа і таўкачы), “У нашага Антонка спіна тонка” (таўкач у ступе).
У баларускіх павер’ях ступа сімвалізуе жаночы пачатак, а таўкач – мужчынскі. Па павер’ях нашых продкаў, нельга пакідаць на ноч таўкач у ступе, інакш нячыстая сіла будзе “таўчы” ў ёй хваробу. Таму ступу не пакідалі адкрытай, а пасля выкарыстання абавязкова пераварочвалі яе ўверх дном. Дзяўчына, якая выходзіла замуж, павінна была абавязкова тры разы абыйсці вакол ступы, каб будучы муж яе любіў і каб сям’я была моцнай, каб нарадзіліся здаровыя дзеці. Жаніха ж прывязвалі да ступы, каб заўсёды быў прывязаны да жонкі.
Калі малое дзіця не спіць, трэба было падысці да ступы, штурхнуцьяе і сказаць: “Я табе пакажу!”
Прыліхарадцыбраліадзеннечалавека і таўкліяго ў ступе. Справа гэта была не з лёгкіх, але хворы і сапраўдыпапраўляўся.
Помніце, у чым казачная Баба Яга лятае?
Правільна, у ступе. Сучасныя дзеці знаюць яе, як сродак перамяшчэння Бабы Ягі і яе блізкіх сваякоў – ведзьмаў. Для ведзьмы ступа – як касмічная ракета: залезе ў сярэдзіну і падарожнічае ў начным небе, падмятае мятлою зоркі.
Так, у казках Баба Яга сваіх ахвяр праследуе, “лятае ў ступе, таўкачом драўляным або жалезным паганяе, мятлою след замятае”. На лятальным апараце яна гоніцца за дзяўчынкай (казка “Баба Яга”), Іванам-царэвічам (“Мар’я Марэўна”), сустракае Васілісу ля сваёй хаткі (“Василиса Прекрасная”), Ваню і Машу (В. Суцеў “Мы шукаем кляксу”), на ведзьміным лузе Світанніка ( “Іван Світаннік”), у Вархамеевым царстве братоў (“Браты паляўнічыя”), хапае царэўну і садзіць у ступу (“Каваль”) ...
І мабыць, недарэмна, ступай у ваенных называецца аўтаматычны лятальны апарат.
Паглядзіце ў Інтэрнэце відэафільмы “Баба Яга на ступе носіцца па гарадах”. Убачыце, як Баба Ягападарожнічае ў ступе па вуліцах гарадоў Кацярынбургу, Чалябінску... Нечаканае з’яўленне Бабы Ягі спачатку палохала прахожых, а пасля застаўляла ўсміхацца і радавацца (урывак з відэафільма).
Лятае ступа ў казках, мультфільмах, відэафільмах, заляцела і ў смяшынку.
Маці хваліцца:
– О, мой Грышка кемны! Да ўсяго сваім розумам даходзіць.
– І да чаго ён дайшоў? – пытае суседка.
– Арэхі цвёрдыя, не па зубах, дык ён іх ў ступе таўкачом таўчэ…
На Забалаччыне непаваротліваю жанчыну называлі ступаю, а някемлівага мужчыну – таўкачом. Адсюль прымаўкі і прыказкі: “Яе ў ступе не ўтаўчэш” (упарта), “Яго таўчы застаў, дык ён у ступцы дно праб’е” (дурань). “Не есць ступа талакна, а свет корміць”.
Патлумачце, калі ласка, чаму так гавораць: “Таўчы ваду ў ступе”(дарма траціць час, займацца пустымі размовамі, непатрэбнай справай),
Правільна, займацца бескарыснай справай, балбатнёй. Адным словам – пустасловіць. Яшчэ на Забалаччыне гавораць: “Пераліваць з пустога ў парожняе”. Дарэчы, ужываецца фразеалагізм “Таўчы ваду ў ступе” у творах беларускіх пісьменнікаў. Адам з палескай былі “Батрак” Я. Коласа звяртаецца да жонкі:
Ну, ты скажаш! Лепш маўчы.
Ваду ў ступе не таўчы.
Сэнс фразеалагізма “Ні млён ні таўкач” ужываецца са значэннем асобы. Ні на што не здатны, няўмелы. На Забалаччыне гавораць: “Ні да танца ні да ружанца”. “На якое ліха такі зяць? Ён жа ні млён ні таўкач”, – пісаў Янкоўскі . Пра разгубленага чалавека, які не ведае як паступіць у дадзенай сітуацыі, у нашай ваколіцы гавораць: “Носіцца як дурань са ступаю” .
Таўкач са ступаю, вядома, не кінецца ў скокі, а вось назвы народным танцам-гульням далі. З задавальненнем нашы продкі-родзічыскакалі-гулялі ў “Ступкі” і ў “Таўкачыкі”, выконваючы жартоўную песню:
Гэй, гэй, таўкачыкі!
Гэй, гэй, дубовыя!
Гэй, гэй, дубовыя!
На работу гатовыя!
Сем год бадзяліся,
У адну ступу сабраліся.
Гэй, гэй, таўкачыкі!
Гэй, гэй, дубовыя!
Удзельнікамі гуртка “Юныя этнографы” сумесна з кіраўніком гуртка Фаінай Стэфанаўнай. Войшніс 15 мая 2021 г. (субота) былаправедзена аднадзённая фальклорная экспедыцыя ў в. Казляны Забалацкага сельсавета з мэтай збору музейных прадметаў.
Падчас экспедыцыі ў Марыі Станіславаўны Куель (у дзявоцтве Юхно) (25. 03.1944 г.), жыхаркі в. Казляны, былі знойдзены ступа і таўкач.Яны знаходзіліся ў дравальні. Засталіся ёй ад бацькоў, якія пражывалі ў в. Талочкі (2 км. ад Забалаці). Адзначым, што гэтыя гаспадарчыя прылада мы шукалі і нарэшце знайшлі. Марыя Станіславаўнанам з ахвотай перадала ступу і таўкач у школьны музей.“Перад тым як таўчы зерне сушылі, потым крыху змочвалівадою, каб лепей адставала шалупінне. Ступа цяжкая, і яе некалі, помню, уносіў з сянец у хату бацька. Мама чыстай анучай выцірала з яе пыл, абмывала, перш чым узяцца за таўкач”, – апавядала Марыя Станіславаўна.
“У пашане была ступа перад Калядамі, калі таўклі ячныя крупы на куццю – урачыстую вячэру. Кожную ноч з 2 – 3 гадзін апоўначы ўся вёска Талочкі на працягу тыдня напаўнялася глухімі пераменлівымі ўдарамі, як бы падземным грухатам – гэта таўкуць куццю. У вялікіх сем’ях, бывала, маладзіцы ставіліся вакол ступы адна супраць другой і зладжана таўклі ячмень у два таўкачы. І работа спорылася, і весялей было”, – успамінала Марыя Станіславаўна
Лёгка даўмецца цяпер, з каго цешыцца загадка:
Ім не трэба танпляцоўка,
Як і мы, Калядам рады –
І ў дубовай яме лоўка
Скачуць галышы –блізняты.
Гэтымі прыладамі часта карысталіся бабулі, прабабулі, бо вычышчаныя крупы доўга не захоўваліся. Таму крупы таўклі ў ступе па патрэбе для прыгатавання кашы на працягу аднаго-двух тыдняў.У гаспадарцы ступа – абавязковая рэч. Але яе мог мець не кожны, тамуштоматэрыял для ступы было знайсцівельміцяжка. Нядобрайпрыкметай было рабіць яе з маладога дрэва. Неабходна было знайсці старое, але не згніўшаедрэва.Дарэчы, ступа і таўкач сям’і Юхнобылі папулярнымі. Іх пазычалі суседзіз в. Талочкі: Куклінскія, Гаспадарцы, Радзівоны.
Вырабіў гэтыя цудоўныя рэчы Іосіф Іванавіч Арабковіч (06.7.1916 – 05.4.2005) з суседняй вёскі Малюкі. Гэта быў майстар па вырабу драўлянай пасуды (бочак, дзежак, цаброў), а таксама лыжак, ступаў, таўкачоў.
Іосіфа Іванавіча ў Забалацкай ваколіцы так і называлі бондар.
Гісторыя малой радзімы вельмі багата на незвычайныя таямніцы, якія звязаныя з культурай і бытам беларускага народа. Падцвярджэннем гэтага з’яўляюцца ступа і таўкач – унікальныя прадметы (артэфакты), сімвалы дабрабыту, сведкі майстэрства і таленту нашых продкаў.Нашы навучэнцы могуць дакрануцца да ступы і таўкача, многа карыснага даведацца пра іх ролю ў жыцці нашых продкаў.
Мы павінны сабраць,зберагчы і захаваць здабыткі культуры і гісторыі свайго народа для нашчадкаў. Гэта задача кожнага чалавека.