Вышыўка і ткацтва
Выстаўлены ткацкія прылады: калаўрот, матавіла, прасніца з кудзеллю, церніца, трапачка, сукала, чаўнок, вірок, бёрда, шчотка, пранік, цэўка. Тут жа ніткі для вышывання і вязання, посцілкі і дываны, пяльцы, валак з качалкай. На сцяне – ручнікі з арнаментамі “Дрэва жыцця”, кветак, ручнік з ружамі. У экспазіцыі знаходзяцца вышыўкі.