Top.Mail.Ru

                 Заняткі

Занятак-гульня “Музейная хата ўцехамі багата”
2022-02-01 16:05 Занятак-гульня “Музейная хата ўцехамі багата” Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага  музея  “Спадчына” Мэты: пазнаёміць вучняў з заклічкамі, забаўлянкамі, лічылкамі, гульнямі, прыказкамі і прымаўка...
Занятак "Загадкі з роднай хаткі!
2022-01-26 16:13 Занятак “Загадкі. Паходжанне і тэматычнае багацце загадак. Гульня- спаборніцтва “Загадкі з роднай хаткі”                                                        Войшніс Ф. С., кіраўнік этнаграфічнаг...

Апошні месяц лета радуе беларусаў трыма народнымі святамі: менавіта ў жніўні святкуюць мядовы, яблычны і арэхавы Спас. Цяпер гэтыя даты непарыўна звязаны з хрысціянствам, бо Спас - свята, прысвечанае Збавіцелю, Ісусу Хрысту. Але іх гісторыя пачалася значна раней. Па старажытным земляробчым календары Спас быў прымеркаваны да часу, калі пачыналі спець збожжавыя культуры, гародніна, садавіна і іншыя дары зямлі. Таму і носіць Спас такія назвы - мядовы, яблычны і арэхавы. 14 жніўня - Першы або Мядовы Спас, Макавей, 19 жніўня - Другі Спас, які называюць яшчэ Вялікім, Сярэднім, Яблычным, і 29 жніўня - Малы, Хлебны, Ільняны, Арэхавы Спас. У народзе казалі: «Першы Спас - на вадзе стаяць, другі - яблыкі есці, трэці - палотны прадаваць». Канец лета для нашых продкаў заўсёды быў напружаным і самым працаёмкім. Трэба было сабраць ураджай з палёў і садоў, дажаць жыта і заняцца яравымі. Шчодра надзялялі чалавека сваімі дарамі лясы і пушчы, паспявала шмат ягад, арэхаў і грыбоў. Трэба было спяшацца сабраць шматлікія дары прыроды маці-зямлі, захаваць іх, назапасіць на ўвесь будучы год, які б дазволіў чалавеку ўпэўнена пачаць новы віток жыцця. «Спасаўка - ласаўка», - адзначалі сяляне, але адначасова і павучалі: «Спас - усім рабочы час».

Экскурсіі

Экскурсія "Адзенне забалацкіх мадоннаў пачатку – сярэдзіны XX стагоддзя.
2021-10-14 20:39  Экскурсія “АдЗЕнне Забалацкіх мадоннаў ПАЧАТАК –сярэдзінА ХХ СТАГОДДЗЯ” Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” Мэта: выклікаць цікавасць да беларускага народнага жаночага адзення  п...

О нас

Урок у музеі

Віды вышыўкі. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Вышыўка ў тэхніцы “Набор”

Урок працоўнага навучання

Яніна Мар’янаўна Анаровіч, настаўніца працоўнага навучання, пазнаёміла дзяўчынак з тэхнікай вышывання гладдзю, паўкрыжом і крыжом. Фаіна Стэфанаўна Войшніс, кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” правяла для пяцікласніц  у школьным музеі экскурсію “Вышыўка і ткацтва як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”.  Паведаміла вучаніцам пра спосабы вышыўкі, пра ролю вышыўкі ў жыцці нашых продкаў, пра  майстэрства мясцовых вышывальшчыц. Пазнаёміла з музейнымі вышыванкамі, сурвэткамі, ручнікамі, вышытым арнаментам на кашулях.

Урок-экскурсія садзейнічала выхаванню у дзяўчынак любові і павагі да свайго краю, народа, яго традыцый, промыслаў.

You will find the latest information about us on this page. Our company is constantly evolving and growing. We provide wide range of services. Our mission is to provide best solution that helps everyone. If you want to contact us, please fill the contact form on our website. We wish you a good day!

“Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”

Літаратурна-этнаграфічная гасцёўня

(5 клас)

Літаратурна-этнаграфічная гасцёўня “Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”, якая была праведзена ў этнаграфічным музеі “Спадчына”, пазнаёміла вучняў 5 класа (класны кіраўнік Яніна Яўгеньеўна Міхайлава) з прыладамі для апрацоўкі льну і паэтычнымі творамі, прысвечанымі цяжкай жаночай працы; садзейнічала выхаванню цікавасці да мінулага роднага краю, беларускай паэзіі, павазе да сялянскай працы, традыцый беларускага народа.

Кіраўнік музея Фаіна Стэфанаўна Войшніс пазнаёміла пяцікласнікаў з калаўротам, прасніцай, верацяном, церніцай, траплом, грэбенем, кудзелю на прасніцы, сукалам, саматканымі ручнікамі, абрусамі, ткацкім станком.

 Вучні чыталі  вершы М. Машары  і В. Вярбы “Ручнікі”, М. Танка “Расшытае крыжыкам”, В. Ракава “Неданошаныя кашулі”, Я. Крупенькі “Беляць палотны”, Д. Бічэль “Кросны”. Пад гучання беларускай народнай песні “Ох, і сеяла Ульяніца лянок” дзяўчынкі спявалі і танцавалі, імітуючы ўсе згаданыя  дзеянні.

Віды вышыўкі. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Вышыўка ў тэхніцы “Набор”

Урок працоўнага навучання

Яніна Мар’янаўна Анаровіч, настаўніца працоўнага навучання, пазнаёміла дзяўчынак з тэхнікай вышывання гладдзю, паўкрыжом і крыжом. Фаіна Стэфанаўна Войшніс, кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” правяла для пяцікласніц  у школьным музеі экскурсію “Вышыўка і ткацтва як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”.  Паведаміла вучаніцам пра спосабы вышыўкі, пра ролю вышыўкі ў жыцці нашых продкаў, пра  майстэрства мясцовых вышывальшчыц. Пазнаёміла з музейнымі вышыванкамі, сурвэткамі, ручнікамі, вышытым арнаментам на кашулях.

Урок-экскурсія садзейнічала выхаванню у дзяўчынак любові і павагі да свайго краю, народа, яго традыцый, промыслаў.

Пазнавальная экскурсія “Лепш нічога няма свайго роднага вугла”

Кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” Ф.С. Войшніс сумесна з  выхавальнікам інтэграванай групы навучання і выхаванн Л. І. Глушэнь правялі з выхаванцамі пазнавальную экскурсію “Няма нічога мілей свайго роднага вугла”. Гэтая экскурсія прывабіла дашкольнікаў цікавай экспазіцыяй, магчымасцю пагуляць з экспанатамі.

Перад наведваннем музея дашкольнікі пазнаёміліся з ілюстраваным матэрыялам з папкі “З куфэрка бабулі”, створанай Людмілай Іосіфаўнай Глушэнь паводле часопіса “Вясёлка” (“музей Вясёлкі”).

Фаіна Стэфанаўна апавядала дзецям пра жыццё беларусаў у пачатку ХХ стагоддзя, знаёміла з інтэр’ерам сялянскай хаты, асноўнымі прадметамі вясковага побыту, з прадметамі гаспадара, гаспадыні, з ткацкімі прыладамі і вырабамі. Дзеці гулялі ў гульню “Хустачка”, адгадвалі загадкі, спявалі беларускую народную песню-танец “Бульба”, называлі прыказкі і прымаўкі, расказалі верш “Я люблю сваю хату”.

Пазнавальная экскурсія ўзбагаціла слоўнік дзяцей на аснове паглыблення ведаў пра прадметы і з’явы навакольнага свету; далучыла іх да багацця беларускай мовы праз малыя жанры (гульні, загадкі, прыказкі і прымаўкі, песні); садзейнічала выхаванню павагі да гістарычнага мінулага сваёй краіны, цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей.

Загадкі ў музейных прадметах

Гульня-спаборніцтва

З выхаванцамі ГПД №1 (выхавальнік Р.І. Чапля) кіраўніком этнаграфічнага музея “Спадчына” Фаінай Стэфанаўнай Войшніс праведзена гульня-спаборніцтва “Загадкі ў музейных прадметах”. Для гульні выкарыстоўваліся экспанаты. Каманды “Верасок” і “Васілёк” заўзята адгадвалі, што знаходзіцца ў “чароўным” кошыку, падбіралі прыладу, знаходзілі адгадкі сярод экспанатаў музея, разгадвалі загадкі-пытанні, загадкі-жарты, загадкі-задачы. Яны ўдзельнічалі ў гульні “Забі гол”.

Каштоўнасць загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт. Гэта сродак забавы і пацехі для дзяцей.

Гульня вучням спабалася. Яны былі актыўныя, кемлівыя, назіральныя, разважлівыя. 

Page title

Водгукі

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html