Top.Mail.Ru

 

З даследчай работы "ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ (ДЗЕЙНАСЦЬ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА ІМЯ КАТОЎСКАГА НА ТЭРЫТОРЫІ ВОРАНАЎШЧЫНЫ  Ў ЧАС ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ)" Краеўскай Вікторыі

 

                                                                                                             Не патрэбна ніякаму часу вайна!

                                                                                                             Не патрэбна і нашаму веку!

                                                                                                             Не прыносіла шчасця ніколі яна - 

                                                                                                             Колькі гора дала чалавеку!..

                                                                                                                                                         Людміла Воранава

 

 

Мая малая радзіма Забалаччына мае багатую спадчыну, цікавую гісторыю. У час Вялікай Айчыннай вайны на Забалаччыне дзейнічаў партызанскі атрад імя Катоўскага. Барацьбу з ворагамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны  вялі салдаты Чырвонай Арміі, а таксама мясцовыя актывісты, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі і змагаліся з нямецкімі акупантамі ў партызанскіх атрадах.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўсё, што звязана з гэтымі жудаснымі гадамі нашай гісторыі, будзе заўжды актуальна. У розных сродках масавай інфармацыі мы вельмі часта чуем пра подзвігі беларускіх салдат, падпольшчыкаў, партызан, мірнага насельніцтва. Але вельмі шкада, што многія з нас не ведаюць сваіх мясцовых герояў. Лічу сваім абавязкам асвятліць падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі маёй малой радзімы. Хачу паказаць, што не толькі воіны Чырвонай Арміі, якія арганізавалі атрад імя Катоўскага (камандзір атрада Еўдакімаў Іван Раманавіч), але і нашы землякі прымалі актыўны ўдзел у барацьбе супраць фашысцкай Германіі. Яскравым прыкладам сталі патрыёты з сем’яў Будзько з хутара Каюцева, Родзікаў з вёскі Пасека-Дварчаны, Павядайкі з вёскі Праважа, якія непасрэдна прымалі ўдзел у аперацыях супраць нямецкіх захопнікаў. Нашы землякі ў гады ваенных ліхалеццяў, рызыкуючы сваім жыццём, абаранялі свой родны край. А трагедыя, што адбылася ў 1943 годзе, калі былі забіты і спалены немцамі жыхары вёскі Пасека-Дварчаны, балючай ранай засталася ў сэрцах мясцовага насельніцтва. 

 

 

 

Сёмуха
2022-05-03 20:44 Сёмуха (Тройца, Зялёныя святкі) – завяршальнае веснавое свят...
Занятак-гульня “Музейная хата ўцехамі багата”
2022-02-01 16:05 Занятак-гульня “Музейная хата ўцехамі багата” Войшніс Ф.С....
Занятак "Загадкі з роднай хаткі!
2022-01-26 16:13 Занятак “Загадкі. Паходжанне і тэматычнае багацце загадак. ...
Экскурсія “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”
2021-12-10 22:01  Экскурсія “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”  (віртуальн...
Каляды
2021-11-03 20:47 Каля́ды — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання....
Масленіца
2021-11-03 20:46  Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка) — зімова-вясенні тыдзен...
Сёмуха
2022-05-03 20:44 Сёмуха (Тройца, Зялёныя святкі) – завяршальнае веснавое свята. Свята найвышэйшага росквіту прыроды. У праваслаўных Сёмуха адзначаецца ў дзень Св. Троіцы (Пяцідзесятніцы), у каталікоў – у дзень Спаслан...
Занятак-гульня “Музейная хата ўцехамі багата”
2022-02-01 16:05 Занятак-гульня “Музейная хата ўцехамі багата” Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага  музея  “Спадчына” Мэты: пазнаёміць вучняў з заклічкамі, забаўлянкамі, лічылкамі, гульнямі, прыказкамі і прымаўка...
Занятак "Загадкі з роднай хаткі!
2022-01-26 16:13 Занятак “Загадкі. Паходжанне і тэматычнае багацце загадак. Гульня- спаборніцтва “Загадкі з роднай хаткі”                                                        Войшніс Ф. С., кіраўнік этнаграфічнаг...
Экскурсія “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”
2021-12-10 22:01  Экскурсія “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”  (віртуальная экскурсія па аграгарадку Забалаць)   Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” Міхайлава Я.Я., класны кіраўнік  11 класа ...
Каляды
2021-11-03 20:47 Каля́ды — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. Працягваюцца Каляды дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня — з Каляды да Вадохрышча. У гадавым коле народных земляроб...
Масленіца
2021-11-03 20:46  Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве. Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла! Ста...

Раздзелы музея

Падарожнічаем разам!

 

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html