Top.Mail.Ru

 

З даследчай работы "ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ (ДЗЕЙНАСЦЬ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА ІМЯ КАТОЎСКАГА НА ТЭРЫТОРЫІ ВОРАНАЎШЧЫНЫ  Ў ЧАС ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ)" Краеўскай Вікторыі

 

                                                                                                             Не патрэбна ніякаму часу вайна!

                                                                                                             Не патрэбна і нашаму веку!

                                                                                                             Не прыносіла шчасця ніколі яна - 

                                                                                                             Колькі гора дала чалавеку!..

                                                                                                                                                         Людміла Воранава

 

 

Мая малая радзіма Забалаччына мае багатую спадчыну, цікавую гісторыю. У час Вялікай Айчыннай вайны на Забалаччыне дзейнічаў партызанскі атрад імя Катоўскага. Барацьбу з ворагамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны  вялі салдаты Чырвонай Арміі, а таксама мясцовыя актывісты, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі і змагаліся з нямецкімі акупантамі ў партызанскіх атрадах.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўсё, што звязана з гэтымі жудаснымі гадамі нашай гісторыі, будзе заўжды актуальна. У розных сродках масавай інфармацыі мы вельмі часта чуем пра подзвігі беларускіх салдат, падпольшчыкаў, партызан, мірнага насельніцтва. Але вельмі шкада, што многія з нас не ведаюць сваіх мясцовых герояў. Лічу сваім абавязкам асвятліць падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі маёй малой радзімы. Хачу паказаць, што не толькі воіны Чырвонай Арміі, якія арганізавалі атрад імя Катоўскага (камандзір атрада Еўдакімаў Іван Раманавіч), але і нашы землякі прымалі актыўны ўдзел у барацьбе супраць фашысцкай Германіі. Яскравым прыкладам сталі патрыёты з сем’яў Будзько з хутара Каюцева, Родзікаў з вёскі Пасека-Дварчаны, Павядайкі з вёскі Праважа, якія непасрэдна прымалі ўдзел у аперацыях супраць нямецкіх захопнікаў. Нашы землякі ў гады ваенных ліхалеццяў, рызыкуючы сваім жыццём, абаранялі свой родны край. А трагедыя, што адбылася ў 1943 годзе, калі былі забіты і спалены немцамі жыхары вёскі Пасека-Дварчаны, балючай ранай засталася ў сэрцах мясцовага насельніцтва. 

 

 

 

З успамінаў. Пасека-Дварчаны - вёска трагічнага лёсу
2022-10-27 17:23   З успамінаў Ганны Антонаўны Родзік  (Засценчык)  – Сярод...
Скорбный звон колоколов
2022-10-22 18:20 На Вороновщине прошел митинг-реквием, посвященный годовщине ...
Экскурсія “Тавары з Забалацкага кірмашу”
2022-10-17 21:06 Экскурсія “Тавары з Забалацкага кірмашу” Войшніс Ф.С., кіра...
Экскурсія “Матулін ручнік”
2022-10-09 20:55 Экскурсія “МАТУЛІН РУЧНІК” Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфі...
Занятак “Жніўны абрадава-гульнёвы і святочна-ўраджайны комплексы”
2022-08-21 18:18 Занятак “Жніўны абрадава-гульнёвы і святочна-ўраджайны компл...
Спасы
2022-08-03 20:42 Апошні месяц лета радуе беларусаў трыма народнымі святамі: м...
З успамінаў. Пасека-Дварчаны - вёска трагічнага лёсу
2022-10-27 17:23   З успамінаў Ганны Антонаўны Родзік  (Засценчык)  – Сярод забітых і спаленых магла быць і я. Разам з іншымі была я палонніцай таго гумна. Калі ў двары раздаліся аўтаматныя чэргі – гэта забівалі муж...
Скорбный звон колоколов
2022-10-22 18:20 На Вороновщине прошел митинг-реквием, посвященный годовщине трагедии в Хатыни 22 марта 1943 года гитлеровские каратели превратили в пепел небольшую белорусскую деревню в Логойском районе. 149 жителей...
Экскурсія “Тавары з Забалацкага кірмашу”
2022-10-17 21:06 Экскурсія “Тавары з Забалацкага кірмашу” Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага                           музея “Спадчына” Мэта: выклікаць цікавасць да асобных музейных прадметаў   этнаграфічнага му...
Экскурсія “Матулін ручнік”
2022-10-09 20:55 Экскурсія “МАТУЛІН РУЧНІК” Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” Мэта: -знаёмства з беларускім ручніком як прыкладам высокамастацкай тканіны; -выяўленне асаблівасцей беларускага ...
Занятак “Жніўны абрадава-гульнёвы і святочна-ўраджайны комплексы”
2022-08-21 18:18 Занятак “Жніўны абрадава-гульнёвы і святочна-ўраджайны комплексы”  Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага                     музея “Спадчына”   Мэта: пазнаёміць выхаванцаў са жніўна абрадава-гульн...
Спасы
2022-08-03 20:42 Апошні месяц лета радуе беларусаў трыма народнымі святамі: менавіта ў жніўні святкуюць мядовы, яблычны і арэхавы Спас. Цяпер гэтыя даты непарыўна звязаны з хрысціянствам, бо Спас - свята, прысвечанае ...

Раздзелы музея

Падарожнічаем разам!

 

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html