Top.Mail.Ru

 

З даследчай работы "ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ (ДЗЕЙНАСЦЬ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА ІМЯ КАТОЎСКАГА НА ТЭРЫТОРЫІ ВОРАНАЎШЧЫНЫ  Ў ЧАС ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ)" Краеўскай Вікторыі

 

                                                                                                             Не патрэбна ніякаму часу вайна!

                                                                                                             Не патрэбна і нашаму веку!

                                                                                                             Не прыносіла шчасця ніколі яна - 

                                                                                                             Колькі гора дала чалавеку!..

                                                                                                                                                         Людміла Воранава

 

 

Мая малая радзіма Забалаччына мае багатую спадчыну, цікавую гісторыю. У час Вялікай Айчыннай вайны на Забалаччыне дзейнічаў партызанскі атрад імя Катоўскага. Барацьбу з ворагамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны  вялі салдаты Чырвонай Арміі, а таксама мясцовыя актывісты, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі і змагаліся з нямецкімі акупантамі ў партызанскіх атрадах.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўсё, што звязана з гэтымі жудаснымі гадамі нашай гісторыі, будзе заўжды актуальна. У розных сродках масавай інфармацыі мы вельмі часта чуем пра подзвігі беларускіх салдат, падпольшчыкаў, партызан, мірнага насельніцтва. Але вельмі шкада, што многія з нас не ведаюць сваіх мясцовых герояў. Лічу сваім абавязкам асвятліць падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі маёй малой радзімы. Хачу паказаць, што не толькі воіны Чырвонай Арміі, якія арганізавалі атрад імя Катоўскага (камандзір атрада Еўдакімаў Іван Раманавіч), але і нашы землякі прымалі актыўны ўдзел у барацьбе супраць фашысцкай Германіі. Яскравым прыкладам сталі патрыёты з сем’яў Будзько з хутара Каюцева, Родзікаў з вёскі Пасека-Дварчаны, Павядайкі з вёскі Праважа, якія непасрэдна прымалі ўдзел у аперацыях супраць нямецкіх захопнікаў. Нашы землякі ў гады ваенных ліхалеццяў, рызыкуючы сваім жыццём, абаранялі свой родны край. А трагедыя, што адбылася ў 1943 годзе, калі былі забіты і спалены немцамі жыхары вёскі Пасека-Дварчаны, балючай ранай засталася ў сэрцах мясцовага насельніцтва. 

 

 

 

Занятак “Жніўны абрадава-гульнёвы і святочна-ўраджайны комплексы”
2022-08-21 18:18 Занятак “Жніўны абрадава-гульнёвы і святочна-ўраджайны компл...
Спасы
2022-08-03 20:42 Апошні месяц лета радуе беларусаў трыма народнымі святамі: м...
Сёмуха
2022-05-03 20:44 Сёмуха (Тройца, Зялёныя святкі) – завяршальнае веснавое свят...
Занятак-гульня “Музейная хата ўцехамі багата”
2022-02-01 16:05 Занятак-гульня “Музейная хата ўцехамі багата” Войшніс Ф.С....
Занятак “Жніўны абрадава-гульнёвы і святочна-ўраджайны комплексы”
2022-08-21 18:18 Занятак “Жніўны абрадава-гульнёвы і святочна-ўраджайны комплексы”  Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага                     музея “Спадчына”   Мэта: пазнаёміць выхаванцаў са жніўна абрадава-гульн...
Спасы
2022-08-03 20:42 Апошні месяц лета радуе беларусаў трыма народнымі святамі: менавіта ў жніўні святкуюць мядовы, яблычны і арэхавы Спас. Цяпер гэтыя даты непарыўна звязаны з хрысціянствам, бо Спас - свята, прысвечанае ...
Сёмуха
2022-05-03 20:44 Сёмуха (Тройца, Зялёныя святкі) – завяршальнае веснавое свята. Свята найвышэйшага росквіту прыроды. У праваслаўных Сёмуха адзначаецца ў дзень Св. Троіцы (Пяцідзесятніцы), у каталікоў – у дзень Спаслан...
Занятак-гульня “Музейная хата ўцехамі багата”
2022-02-01 16:05 Занятак-гульня “Музейная хата ўцехамі багата” Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага  музея  “Спадчына” Мэты: пазнаёміць вучняў з заклічкамі, забаўлянкамі, лічылкамі, гульнямі, прыказкамі і прымаўка...

Раздзелы музея

Падарожнічаем разам!

 

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html