Top.Mail.Ru

 

З даследчай работы "ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ (ДЗЕЙНАСЦЬ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА ІМЯ КАТОЎСКАГА НА ТЭРЫТОРЫІ ВОРАНАЎШЧЫНЫ  Ў ЧАС ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ)" Краеўскай Вікторыі

 

                                                                                                             Не патрэбна ніякаму часу вайна!

                                                                                                             Не патрэбна і нашаму веку!

                                                                                                             Не прыносіла шчасця ніколі яна - 

                                                                                                             Колькі гора дала чалавеку!..

                                                                                                                                                         Людміла Воранава

 

 

Мая малая радзіма Забалаччына мае багатую спадчыну, цікавую гісторыю. У час Вялікай Айчыннай вайны на Забалаччыне дзейнічаў партызанскі атрад імя Катоўскага. Барацьбу з ворагамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны  вялі салдаты Чырвонай Арміі, а таксама мясцовыя актывісты, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі і змагаліся з нямецкімі акупантамі ў партызанскіх атрадах.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўсё, што звязана з гэтымі жудаснымі гадамі нашай гісторыі, будзе заўжды актуальна. У розных сродках масавай інфармацыі мы вельмі часта чуем пра подзвігі беларускіх салдат, падпольшчыкаў, партызан, мірнага насельніцтва. Але вельмі шкада, што многія з нас не ведаюць сваіх мясцовых герояў. Лічу сваім абавязкам асвятліць падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі маёй малой радзімы. Хачу паказаць, што не толькі воіны Чырвонай Арміі, якія арганізавалі атрад імя Катоўскага (камандзір атрада Еўдакімаў Іван Раманавіч), але і нашы землякі прымалі актыўны ўдзел у барацьбе супраць фашысцкай Германіі. Яскравым прыкладам сталі патрыёты з сем’яў Будзько з хутара Каюцева, Родзікаў з вёскі Пасека-Дварчаны, Павядайкі з вёскі Праважа, якія непасрэдна прымалі ўдзел у аперацыях супраць нямецкіх захопнікаў. Нашы землякі ў гады ваенных ліхалеццяў, рызыкуючы сваім жыццём, абаранялі свой родны край. А трагедыя, што адбылася ў 1943 годзе, калі былі забіты і спалены немцамі жыхары вёскі Пасека-Дварчаны, балючай ранай засталася ў сэрцах мясцовага насельніцтва. 

 

 

 

План работы этнаграфічнага музея "Спадчына"
2023-09-05 14:45   План работы этнаграфічнага музея “Спадчына” на 2023/2024...
ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ. Сям’я Родзікаў у даваенны час і ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2022-11-28 11:49 Жыхарка вёскі Пасека-Дварчаны, Генавефа Мацвееўна Андрушкеві...
Занятак “Купалле. Склад купальскай абраднасці, яе сувязь з язычніцкімі вераваннямі”
2022-11-26 16:08 Занятак “Купалле. Склад купальскай абраднасці, яе сувязь з я...
Партызанскімі сцежкамі. Пасека-Дварчыны – вёска трагічнага лёсу
2022-11-25 10:06                   Пасека – родны мой кут, Бераг шчасця май...
План работы этнаграфічнага музея "Спадчына"
2023-09-05 14:45   План работы этнаграфічнага музея “Спадчына” на 2023/2024 навучальны год № п/п           Накірункі і змест работы                              Тэрмін в...
ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ. Сям’я Родзікаў у даваенны час і ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2022-11-28 11:49 Жыхарка вёскі Пасека-Дварчаны, Генавефа Мацвееўна Андрушкевіч, 1934 г.н., мне паведаміла, што тут, на хутары, жыла вялікая і дружная сям’я Родзікаў, якая налічвала восем чалавек. Бацька сям’і Антон Фр...
Занятак “Купалле. Склад купальскай абраднасці, яе сувязь з язычніцкімі вераваннямі”
2022-11-26 16:08 Занятак “Купалле. Склад купальскай абраднасці, яе сувязь з язычніцкімі вераваннямі”    Войшніс Ф.С., кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” Мэта: пазнаёміць вучняў з традыцыямі і абрадамі святкав...
Партызанскімі сцежкамі. Пасека-Дварчыны – вёска трагічнага лёсу
2022-11-25 10:06                   Пасека – родны мой кут, Бераг шчасця майго і пакут,  Да цябе ўсе дарогі вядуць, Хоць і стомлена ногі гудуць… Г.А. Засценчык  (Родзік) Вёска Пасека-Дварчаны знаходзіцца за 56 к...

Раздзелы музея

Падарожнічаем разам!

 

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html