Top.Mail.Ru

Этнаграфічны музей "Спадчына"

дзяржаўнай установы адукацыі
"Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова"

Хатка канца ХІХ - пачатку ХХ ст.

Сялянская хатка пакрыта саломай. У хатцы два невялікія акенцы з аканіцамі. На покуце абраз святой Барбары, накрыты ручніком. Уверсе, пад столлю, вісяць абразы Маткі Боскай Вастрамбрамскай, Маткі Боскай Міласэрнай, Святой сям’і, Божай міласэрнасці. Ля покуця снапок жыта. Стол засланы вязаным абрусам. На стале самавар, кубак, міскі, лыжкі, відэльцы, нож, келіх медны, вазы.

Раздзелы музея

Справа ад дзвярэй макет печы э прыпекам і падпечкам. У падпечку захоўваецца посуд: збаны, глякі. Гаршкі, чыгуны, трыножка знаходзяцца на прыпеку; бляшка  – у печы. У качарэжніку  пячны інвентар: вілкі , качарга, чапяла, лапата. Уздоўж сцен зэдаль, зэдлік, драўлянае ложка, дзіцячы ложак. На зэдліку – прасы. Ля ложка падвешана  да столі калыска.  Побач куфар, драўляны чамадан. На сценах макаткі (вышыўкі). У хатцы  захоўваюцца мясцовыя строі: мужчынскія і жаночыя (адзенне і абутак).        

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html