ЭКСКУРСІЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ “СПАДЧЫНА”
Адным з эфектыўных відаў дзейнасці этнаграфічнага музея “Спадчына” з’яўляецца падрыхтоўка экскурсаводаў з ліку навучэнцаў.
За 2021 – 2023 гады падрыхтаваны дзве групы экскурсаводаў па 5 чалавек, з навучэнцаў ІІ і ІІІ ступеняў навучання. Праведзена 154 экскурсіі.
Экскурсіі (аглядныя, тэматычныя, экскурсіі ў намінацыі “Музей у чамадане” (куфэрку), віртуальныя экскурсіі, экскурсіі-вандроўкі ў рамках міні-праекта “Маленькая краіна – гэта мая Забалаць”), праводзіліся для выхаванцаў груп дашкольнага звяна, для навучэнцаў Забалацкага НПК. Тэматыка экскурсій адлюстроўвае быт, падзеі, імёны малой радзімы: “Беларуская хатка”, “Жыццё і быт людзей Воранаўшчыны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст.”, “Славутыя землякі Забалаччыны”, “Ткацтва і вышыўка як віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”, “Саломапляценне”, “Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”, “Гісторыя і культура Забалацкай парафіі”,“Аб чым гавораць помнікі?” (экскурсія па памятных мясцінах Воранаўскага раёна), “Знакамітыя людзі Воранаўшчыны”, “Малая радзіма: людзі і падзеі” і іншыя .
Работа экскурсаводаў стварае належную атмасферу, каб наведвальнікі не толькі атрымлівалі веды па прапанаванай тэме, але, каб экскурсія заахвоціла іх да больш глыбокага судакранання з мінулым.
Практыкуюцца навучальныя, тэматычныя, інтэрактыўныя і віртуальныя экскурсіі, якія праводзяцца на беларускай, рускай мовах, а з 2015 г. – на нямецкай.
Экскурсія “Беларуская хатка” (1 – 5 класы) знаёміць з абрадамі, звычаямі і павер’ямі беларусаў, з асаблівасцямі інтэр’ера хаты пач. ХХ ст.
Экскурсія “Няма нічога мілей свайго роднага вугла” прываблівае дзяцей рознаўзроставай групы дашкольнікаў цікавай экспазіцыяй, магчымасцю пагуляць з экспанатамі.
Аглядная экскурсія па музеі на нямецкай мове складаецца з чатырох частак: гісторыя стварэння музея, куток гаспадыні, куток гаспадара, хатка пачатку ХХ ст. Госці маюць магчымасць паглядзець гэтую экскурсію і ў выглядзе фільма “Забалаць. Этнаграфічны музей”, які апублікаваны ў інтэрнэце: https://www.youtube.com/watch?v=nEPEWzDs700&t =148s .
Вучняў, бацькоў вельмі цікавяць экскурсіі тыпу “Музей у чамадане”: юнымі экскурсаводамі падрыхтаваны тэмы “Тавары з Забалацкага кірмашу”, “Адзенне Забалацкіх мадоннаў”.
Віртуальная экскурсія “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”, прысвечаная Году малой радзімы, спрыяла ў навучэнцаў фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, паважлівых адносін да гісторыі і культуры роднага кута, пачуцця гонару за яго мінулае і сучаснае, садзейнічала выхаванню адказнасці за будучыню сваёй краіны.
Наладжаны экскурсіі-вандроўкі ў рамках міні-праекта “Маленькая краіна – гэта мая Забалаць”: “Мінулае і сучаснае Забалаці”, “Пагранічная застава “Забалаць”, “Помнік воінам-землякам Другой сусветнай вайны”,“Вуліцы майго аграгарадка”, “Вуліца Юшкевіча: ад мінулага да сучаснасці”(Дадатак 7).
На працягу 2020 года ў класных калектывах праводзіліся падарожжы па Беларусі ў ОNLAN-рэжэме, на якіх прымалі актыўны ўдзел актывісты музея.
Наведалі наш музей ў 2019 – 2023 гады работнікі Забалацкага пагранпаста, Місявіцкага ЦКіД, былыя настаўнікі – ветэраны педагагічнай працы, работнікі РАА, МА настаўнікаў матэматыкі і інфарматыкі Воранаўскага раёна, МА настаўнікаў геаграфіі, чалавек і свет, МА настаўнікаў-дэфектолагаў класаў інтэгрыраванага навучання і выхавання, МА выхавацеляў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп НДА і НПК”; бацькі выхаванцаў групы інтэгрыраванага навучання і выхавання №2; госці, якія былі запрошаны на юбілей (80-годдзе) школы; выпускнікі 2000 года; мясцовая паэтка Пастэрнак Тарэса Браніславаўна з в. Сеўрукі Місявіцкага сельсавета; паэт Уладзімір Руль з Начы, удзельнікі семінара “Алімпіяда і навукова-даследчая праца па беларускай мове і літаратуры ў сучаснай школе”, настаўнікі-моваведы Воранаўскага раёна; выкладчыкі, кандыдаты педагагічных навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Р.К. Казлоўскі, А.Э. Сабуць, В.Л. Варановіч [19, с. 8].
У шосты суботні дзень 12 кастрычніка 2019 года ў музеі адбылася сустрэча навучэнцаў 5 – 8 класаў са знакамітай ткачыхай, вязальшчыцай, вышывальшчыцай Марыяй Станіславаўнай Куель з в. Казляны Забалацкага сельсавета. Праведзена гасцёўня “Матчын ручнік”
З актывам музея наведалі жыхароў аг. Забалаць С.С. Бурнос, сям’ю Карпянковых, Ю.Ю. Врублеўскую, жыхароў г. Гродна В.А. Будзько і Т.К. Краўчук, Г.В. Явейшыс для збору інфармацыі для напісання творчых і даследчых работ. Атрымалі ў дар хатнія рэчы мінулага, якія папоўнілі асноўны і дапаможны фонды музея.
Дзякуючы сабранаму матэрыялу пра ветэранаў-землякоў, пра ахвяраў фашызму ў Вялікай Айчыннай вайне надрукаваны артыкулы ў раённай газеце. 23 сакавіка 2019 года на старонцы “Воранаўскай газеты” – артыкул “Вёска, апаленая вайной” (Марына Кандратовіч, Фаіна Войшніс, Вадзім Мар’янскі) [16, с. 9]. Кіраўнік этнаграфічнага музея Ф.С. Войшніс напісала артыкул “Я – вояка!”[8, с. 4]. Арганізатар С.Ф. Лышчык – “Боевой путь сапёра , [22, с. 4]. М.Ф. Кандратовіч – “Дарогамі Генрыха Юшкевіча” [17, с. 3].
І так, актыўнае выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу школьнага музея на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці набліжае гісторыю да парога ўласнай хаты. Навучэнцы пачынаюць адчуваць, што гісторыя, якую яны вывучаюць па падручніках, тварылася тут, у роднай мясцовасці, і тварылі яе таксама і іх продкі. Школьны музей запрашае наведаць выставы і экспазіцыі новых гасцей.
Кніга водгукаў музея з’яўляецца люстэркам пазітыўных думак і яркіх пачуццяў наведвальнікаў, якія падчас удзелу ў падобных мерапрыемствах даюць высокую ацэнку нашай рабоце.