Кароткая характарыстыка этнаграфiчнага музея “Спадчына”
Этнаграфічны музей Забалацкай сярэдняй школы створаны ў верасні 1985 года. Кіраўнікамі музея з 1985 па 1987 гг. была Мялешка Таццяна Іванаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры, з 1987 па 1993 гг. – Войшніс Фаіна Стэфанаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, з 1993 па 1997 гг. – Адамоніс Ванда Браніславаўна, настаўнік гісторыі, з 1997 па 2003 гг. Бужынская Леакадзія Яўгеньеўна, настаўнік геаграфіі, з 2003 па 2004 гг. – Радзько Вольга Мечыславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Кіраўніком этнаграфічнага музея “Спадчына” з 2004 г.з’яўляецца Войшніс Фаіна Стэфанаўна.
Наш музей прапагандуе культурную спадчыну роднага краю. Мы знаёмім дзяцей і дарослых са знакамітымі людзьмі, з песеннай спадчынай. У музеі праходзяць урокі гісторыі, грамадазнаўства, беларускай мовы і літаратуры, працоўнага навучання.
Агульная колькасць эспанатаў – 580
Колькасць экспанатаў асноўнага фонду – 470
Колькасць экспанатаў дапаможнага фонду – 110
Экспазіцыя музея (раздзелы “Беларуская хатка”, “Куток гаспадара”, “Куток гаспадыні”, “Ткацтва і вышыўка”, “Вырабы з саломы і лазы”) апавядае пра жыццё і побыт жыхароў Забалаччыны канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стагоддзя. Ільняныя вырабы, ткацкія прылады працы, вырабы з саломы і лазы. Тут і прылады земляробчай працы, гаспадарчы рыштунак, конская вупраж і інш.
Этнаграфічны музей “Спадчына” – цэнтр выхаваўчай работы па народных традыцыях, па гісторыі Бацькаўшчыны, пошука-даследчай дзейнасці. Задача музея – каб кожны экспанат як мага актыўней працаваў на сваіх наведвальнікаў.
Юныя экскурсаводы праводзяць вучэбныя, тэматычныя, віртуальныя экскурсіі, экскурсіі тыпу “музей у чамадане” на беларускай, рускай і нямецкай мовах, падчас якіх можна не толькі далучыцца да мінулага нашых продкаў, але і зрабіць “сэлфі”, прымераць адзенне забалацкіх мадоннаў пачатку – сярэдзіны ХХ ст.
Для навучэнцаў школы арганізоўваюцца экскурсіі-вандроўкі ў рамках міні-праекта “Маленькая краіна – гэта мая Забалаць”. Распрацаваны некалькі турыстычных маршрутаў па наваколлі Забалаччыны.
У музеі дзейнічаюць выставы “Матулін ручнік”, “Мова забалацкіх дываноў”, “Забалацкая школа: учора і сёння”, “Калекцыя калядных, навагодніх і велікодных паштовак ХХ стагоддзя”, “Грашовыя знакі мінулага”.
На базе музея працуе клуб “Спадчына”, члены якога ладзяць каляндарныя і сямейна-бытавыя святы і абрады; заняткі краязнаўчай накіраванасці, квэст-гульні.
Пры музеі працуюць пошука-даследчыя атрады “Пошук”, “Нашчадкі”. Актыўна вядзецца краязнаўчая, турыстычная і пошукавая работа. Сабраны краязнаўчы матэрыял, які выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.
Войшніс Фаінай Стэфанаўнай, кіраўніком музея, і членамі гісторыка-краязнаўчай секцыі НТВ “Шлях у навуку” напісаны шэраг даследчых работ аб малой радзіме і яе знакамітых земляках, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.
Удзел у конкурсах, канферэнцыях, краязнаўчых праектах і акцыях садзейнічае паспяховай сацыялізацыі і самарэалізацыі навучэнцаў.
Вынікі даследчай дзейнасці краязнаўцаў за апошнія тры гады (2019 – 2021):
- абласныя этапы конкурсаў: 9 дыпломаў І ступені, 7 дыпломаў ІІ ступені, 5 дыпломаў ІІІ ступені. Музей “Спадчына” ў абласным конкурсе “Віртуальны музей установы адукацыі” ў намінацыі “Веб-сайт музея” заняў І месца.
- рэспубліканскія этапы конкурсаў: Тры дыпломы І ступені: за распрацоўку матэрыялаў у ХVІІІ рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту; за ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах этнаграфічных музеяў (экспазіцый) і “Скарбонка краязнаўчых знаходак”. Два дыпломы ІІ ступені: у рэспубліканскім конкурсе юных музеяў устаноў адукацыі ў намінацыі “Гісторыя аднаго экспаната” і ў творчым праекце “Скарбонка краязнаўчых знаходак” у рамках Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці, маршрутамі адзінства”, дыплом пераможцы ў І Рэспубліканскім конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, дыплом лаурэата ў творчым праекце “Натхнёны водарам Радзімы”.
Навучэнцы прымалі ўдзел у ХІІ і ХІІІ Міжнародных маладзёжных навукова-практычных канферэнцый “Вялікая Айчынная вайна ў 1941 – 1945 гг. у гістарычнай памяці народа”. Атрымалі пахвальныя водзывы і падзякі педагогу.
Вынікі даследчай дзейнасці за 2021 - 2023 гады:
Міжнародныя дыпломы - 6 (2 - І ступені, 4 - ІІ ступені);
Рэспубліканскія дыпломы - 4 ІІ другой ступені;
абласныя дыпломы - 24 (10 - І ступені, 9 - ІІ ступені, 5 - ІІІ сткпені).