Top.Mail.Ru

 

                 Заняткі

2024-03-18 00:21 Классный час "Евгений Наумович Карпенков –  гордость заболотской земли"   Усё пакінуць след павінна, Бо, як пачаўся белы свет, Прамень, пясчынка і расінка Нязменна пакідаюць след.          ...
Гасцёўня “Славутыя людзі Забалаччыны”
2024-03-17 20:30 Гасцёўня “Славутыя людзі Забалаччыны”   Усё пакінуць след павінна, Бо, як пачаўся белы свет, Прамень, пясчынка і расінка Нязменна пакідаюць след                                П. Броўка Мэты...

Экскурсіі

 

Экскурсія

“СТУПА І ТАЎКАЧ У ФОНДЗЕ ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ “СПАДЧЫНА

Мэта: скласці атрыбуцыю рэчыўных прадметаў музейнага значэння: ступы і таўкача; вызначыць іх ролю у жыцці нашых продкаў.

Задачы:

-сфатаграфаваць музейныя прадметы (ступу і таўкач), вызначыць памеры і іх апісаць;

-сабрацьзвесткі пра ступу і таўкач у пісьмовых крыніцах, інтэрнэт-рэсурсах, сістэматызаваць іх;

-апісаць прымяненне і ролю ступы і таўкача ў  абрадах;

-  расказаць пра гісторыю ступы і таўкача Забалаччыны, адлюстравацьцікавыя факты;

- садзейнічаць выхаванню   любові  і  павагі да  культурных  традыцый  беларускага  народа

Ход экскурсіі

Гучыць мелодыя песні “Спадчына”, словы Я.Купалы, музыка І.Лучанка

Экскурсавод апрануты ў беларускае нацыянальнае адзенне. На фоне музыкі  экскурсавод вядзе размову.

Экскурсавод.Дзень добры, паважаныя сябры! Размова ў нас сёння пойдзе пра ступу і таўкач, якія прадстаўлены ў фондзе этнаграфічнага музея “Спадчына”. Назва ступы пайшла ад старадаўняга слова “ступаць”(паказвае).Ступы выкарыстоўваліся  для драбнення зерня, яго ачысткі ад цвёрдага шалупінне, валакна ільну, каноплі.

Хуткагаворка паведамляе: “Клюйце, куры, крупы каля ступы”.

Як бачыце – гэта высакаваты драўляны стаячок(паказвае).

 

Ручная ступа зроблена з суцэльнага дрэва (дуба).Дыяметр ступы ўверсе 37 см. Вышыня –  90 см. Адтуліна (зеў) і ніжняя частка  ў ступе выдзёўбана. Глыбіня зева – 33 см.  Прыступак (ніз) ступы счасаны. Яна стаіць як бы на ножках(паказвае).Звяртае ўвагу прадуманасцю формы, зграбнасцю сілуэта.  Апрацавана сякерай.

SDC12893 А  гэта ступка для таўчэння солі, ільняных і канапляных насенняў (з фонду этнаграфічнага музея “Спадчына”) (паказвае).

 – Як вы думаеце, што зараз замяніў  ступу? Правільна, міксер.

А ці ведаеце вы, што яшчэ ёсцьступа нажная, якая была ніжэйшая за ручную (малюнак з кнігі “Беларуская энцыклапедыя”, Т.15, с.222).

Зерне ў ступе таўклі таўкачом. А восьцэльны таўкач (паказвае). Назва пайшла ад слова “таўчы”. Ён у выглядзе качалкі з патоўшчаным канцом, даўжыня якога 45 см. У некаторых гаспадароў таўкач быў з паўкруглымі канцамі і выемкай пасярэдзіне, каб лаўчэй было трымаць. Аб гэтых музейных прадметах загадкі: “Воўк стаіць, а вушы скачуць” (ступа і таўкачы),  “У нашага Антонка спіна тонка” (таўкач у ступе).

 У баларускіх павер’ях ступа сімвалізуе жаночы пачатак, а таўкач – мужчынскі. Па павер’ях нашых продкаў, нельга пакідаць на ноч таўкач у ступе, інакш нячыстая сіла будзе “таўчы” ў ёй хваробу. Таму ступу не пакідалі адкрытай, а пасля выкарыстання абавязкова пераварочвалі яе ўверх дном.  Дзяўчына, якая выходзіла замуж, павінна была абавязкова тры разы абыйсці вакол ступы, каб будучы муж яе любіў і каб сям’я была моцнай, каб нарадзіліся здаровыя дзеці. Жаніха ж прывязвалі да ступы, каб заўсёды быў прывязаны да жонкі.

Калі малое дзіця не спіць, трэба было падысці да ступы, штурхнуцьяе і сказаць: “Я табе пакажу!”

 Прыліхарадцыбраліадзеннечалавека і таўкліяго ў ступе. Справа гэта была не з лёгкіх, але хворы і сапраўдыпапраўляўся.

 Помніце, у чым казачная Баба Яга лятае?

Правільна, у ступе. Сучасныя дзеці знаюць яе, як сродак перамяшчэння Бабы Ягі і яе блізкіх сваякоў – ведзьмаў. Для ведзьмы ступа – як касмічная ракета: залезе ў сярэдзіну і падарожнічае ў начным небе, падмятае мятлою зоркі.

 Так, у казках  Баба Яга сваіх ахвяр праследуе, “лятае ў ступе, таўкачом драўляным або жалезным паганяе, мятлою след замятае”. На лятальным апараце яна гоніцца за дзяўчынкай (казка “Баба Яга”),  Іванам-царэвічам (“Мар’я Марэўна”), сустракае Васілісу ля сваёй хаткі (“Василиса Прекрасная”), Ваню і Машу (В. Суцеў “Мы шукаем кляксу”), на ведзьміным лузе Світанніка ( “Іван Світаннік”), у Вархамеевым царстве   братоў (“Браты паляўнічыя”), хапае царэўну і садзіць у ступу (“Каваль”) ...

І мабыць, недарэмна, ступай у ваенных называецца аўтаматычны лятальны апарат.

Паглядзіце ў Інтэрнэце відэафільмы “Баба Яга на ступе носіцца па гарадах”. Убачыце, як Баба Ягападарожнічае ў ступе па вуліцах гарадоў Кацярынбургу, Чалябінску...  Нечаканае з’яўленне Бабы Ягі спачатку палохала прахожых, а пасля застаўляла ўсміхацца і радавацца (урывак з відэафільма).

Лятае ступа ў казках, мультфільмах, відэафільмах, заляцела і ў смяшынку.

Маці хваліцца:

–  О, мой Грышка кемны! Да ўсяго сваім розумам даходзіць.

–  І да чаго ён дайшоў? – пытае суседка.

–  Арэхі цвёрдыя, не па зубах, дык ён іх ў ступе таўкачом таўчэ…

На Забалаччыне непаваротліваю жанчыну называлі ступаю, а някемлівага   мужчыну – таўкачом. Адсюль прымаўкі і прыказкі: “Яе ў ступе не ўтаўчэш” (упарта), “Яго таўчы застаў, дык ён у ступцы дно праб’е” (дурань). “Не есць ступа талакна, а свет корміць”.

Патлумачце, калі ласка,  чаму так гавораць: “Таўчы ваду ў ступе”(дарма траціць час, займацца  пустымі размовамі, непатрэбнай справай),

Правільна, займацца  бескарыснай справай, балбатнёй. Адным словам – пустасловіць. Яшчэ на Забалаччыне гавораць: “Пераліваць з пустога ў парожняе”. Дарэчы, ужываецца фразеалагізм “Таўчы ваду ў ступе” у творах беларускіх пісьменнікаў. Адам з палескай былі “Батрак” Я. Коласа звяртаецца да жонкі:

Ну, ты скажаш! Лепш маўчы.

Ваду ў ступе не таўчы.

Сэнс фразеалагізма “Ні млён ні таўкач”  ужываецца са значэннем асобы. Ні на што не здатны, няўмелы. На Забалаччыне гавораць: “Ні да танца ні да ружанца”. “На якое ліха такі зяць? Ён жа ні млён ні таўкач”, –  пісаў Янкоўскі . Пра разгубленага чалавека, які не ведае як паступіць у дадзенай сітуацыі, у нашай ваколіцы гавораць: “Носіцца як дурань са ступаю” .

Таўкач са ступаю, вядома, не кінецца ў скокі, а вось назвы народным танцам-гульням далі. З задавальненнем нашы продкі-родзічыскакалі-гулялі ў “Ступкі” і ў “Таўкачыкі”, выконваючы  жартоўную песню:

 Гэй, гэй, таўкачыкі!

                                                                        Гэй, гэй, дубовыя!

Гэй, гэй, дубовыя!

  На работу гатовыя!

Сем год бадзяліся,

        У адну ступу сабраліся.

  Гэй, гэй, таўкачыкі!

Гэй, гэй, дубовыя!

Удзельнікамі гуртка “Юныя этнографы” сумесна з кіраўніком гуртка Фаінай Стэфанаўнай. Войшніс 15 мая 2021 г. (субота) былаправедзена аднадзённая фальклорная экспедыцыя ў в. Казляны Забалацкага сельсавета з мэтай збору музейных прадметаў.

Падчас экспедыцыі ў Марыі Станіславаўны Куель (у дзявоцтве Юхно) (25. 03.1944 г.), жыхаркі в. Казляны, былі знойдзены ступа і таўкач.Яны знаходзіліся ў дравальні. Засталіся ёй ад бацькоў, якія пражывалі ў в. Талочкі (2 км. ад Забалаці). Адзначым, што гэтыя гаспадарчыя прылада мы шукалі і нарэшце знайшлі. Марыя Станіславаўнанам з ахвотай перадала ступу і таўкач у школьны музей.“Перад тым як таўчы зерне сушылі, потым крыху змочвалівадою, каб лепей адставала шалупінне. Ступа цяжкая, і яе некалі, помню, уносіў з сянец у хату бацька. Мама чыстай анучай выцірала з яе пыл, абмывала, перш чым узяцца за таўкач”, – апавядала Марыя Станіславаўна.

“У пашане была ступа перад Калядамі, калі таўклі ячныя крупы на куццю – урачыстую вячэру.  Кожную ноч з 2 – 3 гадзін апоўначы ўся вёска Талочкі на працягу тыдня напаўнялася глухімі пераменлівымі ўдарамі, як бы падземным грухатам – гэта таўкуць куццю. У вялікіх сем’ях, бывала, маладзіцы ставіліся вакол ступы адна супраць другой і зладжана таўклі ячмень у два таўкачы. І работа спорылася, і весялей было”, – успамінала Марыя Станіславаўна

Лёгка даўмецца цяпер, з каго цешыцца загадка:

 Ім не трэба  танпляцоўка,

Як і мы, Калядам рады –

                                                                   І ў дубовай яме лоўка

     Скачуць галышы –блізняты.

Гэтымі  прыладамі часта  карысталіся бабулі, прабабулі, бо вычышчаныя крупы доўга не захоўваліся. Таму крупы таўклі ў ступе па патрэбе для прыгатавання кашы на працягу аднаго-двух тыдняў.У гаспадарцы ступа – абавязковая рэч. Але яе мог мець не кожны, тамуштоматэрыял для ступы было знайсцівельміцяжка. Нядобрайпрыкметай было рабіць яе з маладога дрэва. Неабходна было знайсці старое, але не згніўшаедрэва.Дарэчы, ступа і таўкач сям’і Юхнобылі папулярнымі. Іх пазычалі суседзіз в. Талочкі: Куклінскія, Гаспадарцы, Радзівоны.

Вырабіў гэтыя цудоўныя рэчы Іосіф Іванавіч Арабковіч (06.7.1916 – 05.4.2005) з суседняй  вёскі Малюкі. Гэта быў майстар па вырабу драўлянай пасуды (бочак, дзежак, цаброў), а таксама лыжак, ступаў, таўкачоў.

Іосіфа Іванавіча  ў Забалацкай ваколіцы так і называлі бондар.

Гісторыя малой радзімы вельмі багата на незвычайныя таямніцы, якія звязаныя з культурай і бытам беларускага  народа. Падцвярджэннем гэтага з’яўляюцца ступа і таўкач – унікальныя прадметы (артэфакты), сімвалы дабрабыту, сведкі майстэрства і таленту нашых продкаў.Нашы навучэнцы могуць дакрануцца да ступы і таўкача, многа карыснага даведацца пра іх ролю ў жыцці нашых продкаў.

Мы павінны сабраць,зберагчы і захаваць здабыткі культуры і гісторыі свайго народа для нашчадкаў. Гэта задача кожнага чалавека.

Урок у музеі

“Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”

Літаратурна-этнаграфічная гасцёўня

(5 клас)

Літаратурна-этнаграфічная гасцёўня “Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”, якая была праведзена ў этнаграфічным музеі “Спадчына”, пазнаёміла вучняў 5 класа (класны кіраўнік Яніна Яўгеньеўна Міхайлава) з прыладамі для апрацоўкі льну і паэтычнымі творамі, прысвечанымі цяжкай жаночай працы; садзейнічала выхаванню цікавасці да мінулага роднага краю, беларускай паэзіі, павазе да сялянскай працы, традыцый беларускага народа.

Кіраўнік музея Фаіна Стэфанаўна Войшніс пазнаёміла пяцікласнікаў з калаўротам, прасніцай, верацяном, церніцай, траплом, грэбенем, кудзелю на прасніцы, сукалам, саматканымі ручнікамі, абрусамі, ткацкім станком.

 Вучні чыталі  вершы М. Машары  і В. Вярбы “Ручнікі”, М. Танка “Расшытае крыжыкам”, В. Ракава “Неданошаныя кашулі”, Я. Крупенькі “Беляць палотны”, Д. Бічэль “Кросны”. Пад гучання беларускай народнай песні “Ох, і сеяла Ульяніца лянок” дзяўчынкі спявалі і танцавалі, імітуючы ўсе згаданыя  дзеянні.

Віды вышыўкі. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Вышыўка ў тэхніцы “Набор”

Урок працоўнага навучання

Яніна Мар’янаўна Анаровіч, настаўніца працоўнага навучання, пазнаёміла дзяўчынак з тэхнікай вышывання гладдзю, паўкрыжом і крыжом. Фаіна Стэфанаўна Войшніс, кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” правяла для пяцікласніц  у школьным музеі экскурсію “Вышыўка і ткацтва як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”.  Паведаміла вучаніцам пра спосабы вышыўкі, пра ролю вышыўкі ў жыцці нашых продкаў, пра  майстэрства мясцовых вышывальшчыц. Пазнаёміла з музейнымі вышыванкамі, сурвэткамі, ручнікамі, вышытым арнаментам на кашулях.

Урок-экскурсія садзейнічала выхаванню у дзяўчынак любові і павагі да свайго краю, народа, яго традыцый, промыслаў.

Пазнавальная экскурсія “Лепш нічога няма свайго роднага вугла”

Кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” Ф.С. Войшніс сумесна з  выхавальнікам інтэграванай групы навучання і выхаванн Л. І. Глушэнь правялі з выхаванцамі пазнавальную экскурсію “Няма нічога мілей свайго роднага вугла”. Гэтая экскурсія прывабіла дашкольнікаў цікавай экспазіцыяй, магчымасцю пагуляць з экспанатамі.

Перад наведваннем музея дашкольнікі пазнаёміліся з ілюстраваным матэрыялам з папкі “З куфэрка бабулі”, створанай Людмілай Іосіфаўнай Глушэнь паводле часопіса “Вясёлка” (“музей Вясёлкі”).

Фаіна Стэфанаўна апавядала дзецям пра жыццё беларусаў у пачатку ХХ стагоддзя, знаёміла з інтэр’ерам сялянскай хаты, асноўнымі прадметамі вясковага побыту, з прадметамі гаспадара, гаспадыні, з ткацкімі прыладамі і вырабамі. Дзеці гулялі ў гульню “Хустачка”, адгадвалі загадкі, спявалі беларускую народную песню-танец “Бульба”, называлі прыказкі і прымаўкі, расказалі верш “Я люблю сваю хату”.

Пазнавальная экскурсія ўзбагаціла слоўнік дзяцей на аснове паглыблення ведаў пра прадметы і з’явы навакольнага свету; далучыла іх да багацця беларускай мовы праз малыя жанры (гульні, загадкі, прыказкі і прымаўкі, песні); садзейнічала выхаванню павагі да гістарычнага мінулага сваёй краіны, цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей.

Загадкі ў музейных прадметах

Гульня-спаборніцтва

З выхаванцамі ГПД №1 (выхавальнік Р.І. Чапля) кіраўніком этнаграфічнага музея “Спадчына” Фаінай Стэфанаўнай Войшніс праведзена гульня-спаборніцтва “Загадкі ў музейных прадметах”. Для гульні выкарыстоўваліся экспанаты. Каманды “Верасок” і “Васілёк” заўзята адгадвалі, што знаходзіцца ў “чароўным” кошыку, падбіралі прыладу, знаходзілі адгадкі сярод экспанатаў музея, разгадвалі загадкі-пытанні, загадкі-жарты, загадкі-задачы. Яны ўдзельнічалі ў гульні “Забі гол”.

Каштоўнасць загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт. Гэта сродак забавы і пацехі для дзяцей.

Гульня вучням спабалася. Яны былі актыўныя, кемлівыя, назіральныя, разважлівыя. 

Top.Mail.Ru google-site-verification=qdfyVLnF0XqW4z_zbAcUO5CPzEfFXwZG8ruI7E8EvsA google-site-verification: google6c9153f8f6561b92.html